Адзін з самых запамінальных дамоў раёна Новы Свет, дом на 17 Верасня, 17, перажывае капітальны рамонт. На гэта звярнуў увагу канал Urban Hrodna.
Жылы дом у зялёнай ашалёўцы вылучаецца ганкам з двума ўваходамі і разнымі дзвярамі. Зараз у будынку распачалі капітальный рамонт. З фасада знялі ашалёўку разам з драўляным падзорам, перакрываюць дах. Бачна, што сам дом у добрым стане — вянцы не згнілыя.
Ці адновяць зняты разьбяны дэкор, пакуль невядома.
Паводле плана працы мусяць скончыць да 30 траўня. Праектыроўшчык — архітэктурна-канструктарскае бюро «Конарх».
Гісторыя дома
Дом збудаваны каля 1910 г. Адзін з бакавых фасадаў - цагляны брандмаўэр. Да прыхода савецкай улады домам валодала сям’я Янушкевічаў.
Па ўсім перыметры страхі будынак аздоблены падзорам тэхналагічна складанай прапілоўкі, сказана пра будынак у даведніку «Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы». Фрызавы дэкаратыўны пояс, утвораны накладной, паверх асноўнай, вертыкальнай шалёўкай з прапілаванымі канцамі, з’яўляецца самым эфектым акцэнтам гэтага будынка, як і высокамастацкай работы дзверы: філёнгавыя, з разнымі ўстаўкамі.
Чытайце таксама: