У манастырах Беларускай праваслаўнай царквы будуць арганізоўваць прыюты для дзяцей. Першым такім манастыром будзе Гродзенскі Свята-Растава-Багародзічны жаночы манастыр, якім кіруе ігумення Гаўрыіла. Пра гэта паведаміў Telegram-канал «Гродненские сливы».
Ідэю прывезлі з Расіі
Ствараць прыюты для дзяцей, чыіх бацькоў пазбавілі бацькоўскіх правоў, прапанавала старшыня Савета рэспублікі Наталля Качанава. Падобны прыют яна ўбачыла ў маскоўскім Пакроўскім манастыры, калі ездзіла туды са старшынёй расійскага Савета Федэрацыі Валянцінай Матвіенка.
«Матушка Феафанія нам паказала прытулак для дзяцей, чые бацькі пазбаўленыя бацькоўскіх правоў. У Расіі дазволена пры манастырах ствараць прытулкі. У прыватнасці, у Пакроўскім манастыры ўжо досыць вялікі досвед працы з дзецьмі. Наступная сацыялізацыя выхаванцаў прытулку паказвае паспяховыя вынікі», — сказала Наталля Качанава.
Прарасійская актывістка Бондарава падтрымала ідэю
«Хочацца, каб гэта аказалася тым, пра што думаю і на што спадзяюся: што ў краіне такі закрыюць усе гэтыя шэлтары, СОС-дзіцячыя вёскі і іншыя прытулкі і „пакоі, дружалюбныя падлеткам“, арганізаваныя НДА з замежным фінансаваннем і рэалізуюць у Беларусі Заходнюю неаліберальную павестку па сэксасвеце з 3 гадоў і павазе да вычварэнцаў і наркаманаў», — напісала актывістка Вольга Бондарава ў сваім Telegram-канале.