У Ваўкавыску сфармавалі атрад народнага апалчэння. Ігумення Гаўрыіла хоча забіраць у манастыр дзяцей, чыіх бацькоў пазбавілі правоў. Ва ўстановах адукацыі Ліды ціснуць на ўладальнікаў карты паляка. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 1 па 7 траўня.
Замест яе з’явілася Ніна Мацяш. На гэта звярнула ўвагу Вольга Бондарава.
З нагоды закладак у пракуратуру звярталіся актывістка Вольга Бондарава. Пракуратура Фрунзенскага раёна ў адказе Бондаравай паведаміла, што ў наборы закладак OZ.by адсутнічае закладка з Геніюш.
Між тым, яе кнігі, зборнікі экстрэмісцкімі не прызнаныя. Таму падстаў для прыняцця мер пракурорскага рэагавання не маецца.
Суд Слонімскага раёна 26 красавіка вынес прысуд мужчыну за бойку са смяротным зыходам — ён ударыў апанента локцем у твар, той упаў і стукнуўся галавой, атрымаўшы траўму, ад якой і памёр. СМІ паведамлялі, што абвінавачаны — супрацоўнік ДАІ, якога пасля бойкі звольнілі заднім чыслом, піша Zerkalo.io.
Увечары 27 жніўня 2022 года на аўтастаянцы каля крамы «АЛМИ» па праспекце Незалежнасці ў Слоніме пасварыліся двое мужчын, завязалася бойка. Адзін ударыў другога локцем у твар, ад чаго той упаў і стукнуўся галавой аб асфальт. Пацярпелы атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму, якая стала прычынай яго смерці.
Абвінавачаны ў судовым пасяджэнні віну прызнаў. Суд прызнаў яго вінаватым у наўмысным прычыненні цяжкага цялеснага пашкоджання, небяспечнага для жыцця, што пацягнула па неасцярожнасці смерць пацярпелага. Яму прызначылі 6 гадоў і 6 месяцаў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Ён таксама павінен пакрыць маці загінулага маральную шкоду — 30 000 рублёў. СМІ паведамлялі, што абвінавачаны быў супрацоўнікам ДАІ. Яго спачатку затрымалі, а затым адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.
«Дзяніс сказаў, што адчувае сябе пасьля чарговай спробы катаваньня холадам нармалёва. Хаця апошнія некалькі дзён, паводле ягоных словаў, былі самымі лютымі. Магчыма, гэта зьвязана з адключэньнем ацяпленьня (спадзяюся, плянавым, а не наўмысным, але даведаемся пазьней)» — напісала яго жонка Вольга.
Тэрмін Герасімовіч адбывае ў бабруйскай калоніі № 2. Адміністрацыя ўстановы прыкладна з сярэдзіны красавіка змясціла палітвязня ў ШІЗА. Прычыны невядомыя, але рапартаў было складзена шмат. Паведамляецца, што яго могуць утрымліваць там да 100 дзён, паведамляе «Вясна».
Андрэй — ураджэнец Ліды, студэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Хлопца абвінавацілі паводле арт. 364 КК «Гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі» і арт.342 КК «Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і прызначылі 2,5 года калоніі.
Яе затрымалі ў красавіку і паказалі ў відэа «зачысткі», паведамляе Telegram-канал «Суды, задержания. Гродно и область».
Спачатку 10 лістапада 2022 года ў судзе Слонімскага раёна Кучынскага асудзілі на тры гады «хатняй хіміі». Мужчыну судзілі за адзін рэпост у «Аднакласніках» паста аб участковым інспектары міліцыі АУС Ваўкавыска Віктару Лутчанку, паведамляе «Вясна».
Пракуратура падала апеляцыйную скаргу на прысуд. Гродзенскі абласны суд яе задаволіў і асудзіў Кучынскага на два гады калоніі агульнага рэжыму.
Ён адбываў абмежаванне волі ў ПУАТ № 24 у Гродне. Паштоўкі да Дня нараджэння, якія яму накіроўваліся, не дайшлі да адрасата. На паштовым адпраўленні можна прачытаць пазнаку «за выездам, паведамляе «Гарадзенская праваабарона».
Артур Чарняўскі быў асуджаны за абразу прадстаўніка ўлады па арт.369 КК на 2 гады «хіміі» ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля ў кастрычніку 2022 года. 13 студзеня 2023 года ў судзе Ленінскага раёна Гродна Артура пачалі судзіць па ч.1 арт. 368 КК. Верагодна, Чарняўскага дадаткова асудзілі і ўзмацнілі рэжым зняволення.
Суд аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу прайшоў 3 траўня ў судзе Іўеўскага раёна.
Рэгіну асудзілі на два гады «хатняй хіміі» за абразу прадстаўніка ўлады. У 2022 годзе яе тройчы арыштоўвалі за парушэнні рэжыму. У красавіку 2023 года яе вывезлі з дому сілавікі для тлумачэнняў. Паводле іх версіі, яна не адчыніла дзверы дома падчас праверкі 8 красавіка.
Яно працавала з 2001 года. Пасяджэнне аб ліквідацыі пройдзе 12 траўня ў Гродзенскім абласным судзе. Ісцец — Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама, заўважыў Telegram-канал «Право имеют».
У арганізацыі было 97 чалавек. У сувязі з пандэміяй мерапрыемствы ў 2021 годзе не праводзілі.
Жыхара Гродна Валерыя Віскірскага затрымалі 27 чэрвеня 2022 года. Першапачатковая прычына затрымання — распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў. Пазней мужчыне прад’явілі абвінавачванні па крымінальнай справе за шматлікія лайкі ў «Аднакласніках». Судовую справу разглядаў Віталь Лабоцкі ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна. Рашэнне вынеслі 14 сакавіка, паведамляе MAYDAY.TEAM.
Судзілі Віскірскага па шасці артыкулах КК:
У траўні чакаецца апеляцыя. На дадзены момант мужчына знаходзіцца ў СІЗА Гродна.
8 лютага ў Гродзенскім абласным судзе суддзя Дзмітрый Бубенчык вынес прысуд палітвязню журналісту і актывісту польскай меншасці Анджэю Пачобуту. Суддзя прысудзіў журналіста да 8 гадоў калоніі, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
«Невядома, адкуль яны іх бяруць, але да кіраўніцтва прыходзяць спісы, у якіх пазначана, што чалавек мае такі дакумент. Тых, хто ў спісе, выклікаюць на гутарку, падчас якой ціснуць на чалавека, каб той напісаў адмову і здаў дакумент», — кажа суразмоўца «Нашай Нівы».
Гараджанін сцвярджае, што тым, хто не згаджаецца адмовіцца ад карты, пагражаюць звальненнем.
«Калі ў чалавека хутка заканчваецца кантракт, то яго папярэджваюць, што, не адмовіўшыся ад карты паляка, на яго падаўжэнне можна нават не разлічваць. Калі да канца кантракту яшчэ далёка, то палохаюць магчымым звальненнем. У некаторых выпадках ціснуць тым, што супрацоўнік з картай паляка калі і застанецца працаваць, то можа нават не марыць аб павышэнні па кар’ернай лесвіцы».
Іншы суразмоўца з Ліды кажа, што цяпер перад тым, як каго-небудзь павысіць, кандыдата максімальна глыбока правяраюць на лаяльнасць рэжыму.
«Чалавек з картай паляка фактычна не можа разлічваць на павышэнне і займаць нейкую нават не самую высокую кіруючую пасаду ў дзяржаўных установах. Ёсць выпадкі, калі чалавек ужо адной нагой быў на іншай пасадзе, але ў выніку паглыбленай праверкі высвятлялася, што ў яго ёсць карта паляка. Паралельна з гэтым на дзяржпрадпрыемствах і ўстановах не спыняюцца рэпрэсіі ў дачыненні да нелаяльных да рэжыму».
Па словах суразмоўцы, у горадзе вядомыя выпадкі, калі людзі не змаглі пайсці на павышэнне толькі з-за таго, што пакідалі свае подпісы за вылучэнне альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты.
У 2022 годзе 18-гадовага Кірыла Кетурка з Гродна адлічылі з каледжа падчас яго зняволення і асудзілі да 2,5 гадоў «хатняй хіміі» за каментары і ўдзел у акцыі пратэсту. Тры месяцы ён прайшоў у гродзенскай турме, паведамляе «Вясна».
Хлопцу трэба было з’ездзіць у Мінск. Гэта палічылі парушэннем і адправілі хлопца ў карцар. Пасля інспектар накіраваў дакументы ў суд для ўзмацнення пакарання — з «хатняй хіміі» на калонію. 17 красавіка ў судзе Ленінскага раёна Гродна быў прызначаны працэс па пытанні замены пакарання. Кірыл не з’явіўся на пасяджэнне, бо ўжо пакінуў Беларусь. У выніку справу пакінулі без разгляду і адправілі назад у крымінальна-выканаўчую інспекцыю.
Эвакуявацца з Беларусі Кірылу дапамог BYSOL.
Мурал генерала-інжынера Дзмітрыя Карбышава стварылі ў школе № 15 горада Гродна імя Карбышава. Яго размясцілі на сцяне будынка школьнага музея, прысвечанага жыццю і ваенным подзвігам генерала-будаўніка, паведамляе Sputnik.
Ідэя стварыць мурал належыць адміністрацыі школы і бацькоўскаму актыву. Маляваў яго па ўжо распрацаваным макеце гродзенскі мастак. На адкрыццё напярэдадні Дня Перамогі школа запрасіла праўладнага актывіста Аляксея Талая.
Сілавікі падбеглі да мужчыны на вуліцы.
Гродзенец займаецца здачай тэхнікі ў арэнду. У чым яго абвінавачваюць, зразумець не ўдалося. Мужчына сказаў на камеру, што «залез на экстрэмісцкія сайты».
Заяц Данііл Леанідавіч з Гродна папоўніў «спіс экстрэмістаў» 5 траўня.
У судзе Савецкага раёна Гомеля 2 траўня вынеслі прысуд 71-гадоваму пенсіянеру з Нясвіжа Васілю Дземідовічу. Суддзя Аляксандр Мохараў прызнаў пенсіянера вінаватым паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і арт.391 КК (Абраза суддзі) і прызначыў 2,5 калоніі са штрафам сумай 30 базавых адзінак (1100 рублёў), паведамляе «Вясна».
Шляхам частковага складання канчаткова пенсіянеру прызначылі 7 гадоў пазбаўлення волі і штраф у памеры 4 930 рублёў.
Палітвязня ўжо чатыры разы судзілі за рэпосты і каментары. 5 траўня ў Пухавічах над Дземідовічам пачаўся ўжо пяты суд — яго вінавацяць зноў паводле арт. 369 КК.
Адзін з удзельнікаў - ваенны пенсіянер — распавёў, што яго два дзеда дайшлі да Берліна, а сыны служаць. Ён ведае, што натаўцы праводзяць вучэнні на тэрыторыі Літвы і гатовы прыехаць у Берлін Брусэль на танку.
Законапраект «Аб народным апалчэнні» абмяркоўвалі зімой гэтага года, але так і не апублікавалі. Атрады ствараюць для «забеспячэння грамадскага парадку ў мясцовых населеных пунктах» і для таго, каб «забяспечваць бяспеку руху вайсковай тэхнікі».
У манастырах Беларускай праваслаўнай царквы будуць арганізоўваць прыюты для дзяцей. Першым такім манастыром будзе Гродзенскі Свята-Растава-Багародзічны жаночы манастыр, якім кіруе ігумення Гаўрыіла.
6 траўня з Беларусі перастаў адкрывацца інтэрнэт-рэсурс newgrodno.by. Пры спробе ўвайсці з’яўляецца паведамленне, што доступ абмежаваны на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі ў адпаведнасці з Законам аб СМІ.
Уладальніка гродзенскай крамы «АвтоЗапчасти» Віктара Рукшу асудзілі на 3,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама ён павінен пагасіць нібыта нанесеную дзяржаве шкоду. Яго судзілі за злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі (арт.424 ч. 3 КК) і ўхіленне ад выплаты падаткаў (арт. 243 ч. 2 КК у рэдакцыі да 26 траўня 2021 года).
5 траўня ў судзе Мазырскага раёна пачаўся суд над Глебам Койпішам пра замену абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Пасяджэнне з’явілася ў анлайн-раскладзе. У снежні 2021 года Глеба асудзілі на два гады «хіміі» за марш пратэсту.
Гродзенскі рок-музыка Ігар Банцэр патрапіў у псіхіятрычную клініку ў Варшаве. «Мяне затрымалі за тое, што я Банцэр: што я выглядаю так, як выглядаю, маю добра пастаўлены голас, і, калі размаўляю, людзям здаецца, што я крычу. Людзі вельмі часта прымаюць маю экспрэсію за агрэсію», — сказаў Ігар Банцэр.
У Кастрычніцкім РАУС Гродна новы кіраўнік — палкоўнік Аляксандр Кліменкоў. Раней ён узначальваў Смаргонскі РАУС. На пасаду ў Гродне Кліменкова прызначыў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.
Гродзенскі абласны суд 3 траўня вырашыў ліквідаваць грамадскае аб’яднанне «Экаманіторынг». Суддзя Сяргей Піпко вынес рашэнне за некалькі пасяджэнняў. Прычынай стала не своечасова пададзеная справаздача. Аб ліквідацыі распавёў у Facebook кіраўнік арганізацыі Яўген Філімонаў.
3 траўня стала вядома пра затрыманне вакаліста кавербэнда «Fair Play» Аляксандра Гайваронскага. Ён выступаў у вопратцы «забароненых колераў» — імі палічылі спалучэнне бел-чырвонага колеру пад гербам «Пагоня».
У траўні праз Гродзенскі абласны суд ліквідуюць яшчэ тры спартыўныя грамадскія аб’яднанні. Сярод іх — «Мотаклуб Насарог», «Футбол для ўсіх» і «Валейбольны клуб «АКВА». Істцом па ўсіх працэсам выступае Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама.
Ідуць грамадскія абмеркаванні назваў для 11 новых вуліц горада. Гарадская тапанімічная камісія прапанавала гараджанам свае варыянты назваў вуліц у Гродне. Меркаванні гродзенцаў пра іх збіраюць да 15 траўня.
У Ваўкавыскім РАУС з вакна на чацвёртым паверсе скочыў 24-гадовы хлопец у кайданках. Гэта адбылося 30 красавіка 2023 года. Паводле праўладнага Telegram-канала «ЖС Premium», яго затрымалі за распаўсюд наркотыкаў.
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…