Праект гандлёвага цэнтра ў Грандзічах. Крыніца: grodno.gov.by
У мікрараёне «Грандзічы-1» плануюць пабудаваць гандлёвы цэнтр. Грамадскія абмеркаванні адбудуцца з 10 па 24 траўня 2023 года. Адпаведную інфармацыю апублікавалі на сайце Гродзенскага гарвыканкама.
Цэнтр пабудуе зарэгістраваная ў 2022 годзе ў Гродне фірма «ТЦ 1695». У цэнтры, акрамя гандлёвых плошчаў, будзе кафэ, пляцоўкі для адпачынку і іншыя памяшканні для функцыявання будынка.
Будынак будзе аднапавярховы, памерам 36×82 м. Каркас зробяць з жалезабетонных калон з металічнымі фермамі пакрыцця, сцены — з сэндвіч-панэлей.
На тэрыторыі вакол гандлёвага цэнтра плануюць зрабіць разваротную пляцоўку з зонай разгрузкі, пляцоўку для смеццевых кантэйнераў, навес для прэсоўкі і захавання макулатуры, паркоўкі на 39 і 33 машына-месцаў, а таксама паркоўку для веласіпедаў на 8 месцаў.
Пад’езды да тэрыторыі цэнтра будуць раздзельнымі для пакупнікоў і дастаўкі тавараў. Вакол будынка арганізуюць газоны і высадзяць дэкаратыўную расліннасць.
Заўвагі альбо прапановы можна накіраваць з 10 па 24 траўня 2023 года ў пісьмовай ці электроннай форме з пазнакай «грамадскія абмеркаванні»:
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…