Вайсковаабавязаныя, якія прымалі ўдзел у праверцы баявой гатоўнасці Узброеых Сіл Беларусі, 2 траўня 2023 года пачалі адпраўляцца дамоў. Пра гэта паведаміла Міністэрства абароны. Тыя, хто паказаў высокія вынікі па баявой падрыхтоўцы, атрымаюць падарункі.
Праверкі баявой гатоўнасці не спыняцца
У траўні 2023 года правядуць чарговы этап праверкі баявой гатоўнасці вайсковых частак і падраздзяленняў. Пра гэта 2 траўня 2023 года паведаміла Міністэрства абароны Беларусі. У першую чаргу правяраць будуць вайсковыя часткі ў Гродзенскай, Брэсцкай і Мінскай вобласцях.
Да ўдзелу прыцягнуць падраздзяленні вайскова-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны, сіл спецыяльных аперацый, аператыўных камандаванняў, ракетных войскаў і артылерыі. Таксама прыцягнуць падраздзяленні забеспячэння.
Колькі чалавек прызавуць
На навучэнне, трэніроўку і адпрацоўку практычных дзеянняў плануюць прызваць не больш за 1000 чалавек. Навучальна-баявыя задачы яны будуць выконваць на некалькіх палігонах.
Міністэрства абароны плануе таксама праверыць фарміраванні атрадаў народнага апалчэння і выкананне імі навучальна-баявых задач у інтарэсах падтрымання вайсковага стану.
Разам з экіпажамі вайскова-паветраных войск і супрацьпаветранай абароны патруляваць паветраную прастору Беларусі будць паветрана-касмічныя сілы Расіі.
Чытайце таксама: Рэзервіст у Баранавічах сапраўды памёр. Ён падавіўся