У Гродне ў інтэрнаце памёр студэнт са Шры-Ланкі. Цішану Куларатне было 24 гады, ён навучаўся ў Гродзенскім дзяржаўным медычным універсітэце. Пра гэта паведаміла выданне Colombo Page.
Цела студэнта знайшлі 30 красавіка 2023 года пасля таго, як яго маці не змагла з ім звязацца. Яна звязалася з сябрамі хлопца, якія зайшлі ў пакой і выявілі яго труп. Міліцыя высвятляе, ці быў гэта суіцыд альбо студэнт памёр па іншай прычыне.
Што вядома пра памерлага
Цішан Куларатне навучаўся на чацвёртым курсе. На радзіме ён навучаўся ў прэстыжнай школе. На сайце ўніверсітэта напісана, што ён быў прызёрам алімпіяды па тапаграфічнай анатоміі і аператыўнай хірургіі.
Не першы падобны выпадак за апошнія два гады
У сакавіку 2021 года ў інтэрнаце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Янкі Купалы на вуліцы Дубко памёр студэнт з Туркменістана. Ён пайшоў у душ і доўгі час не выходзіў адтуль. Яго цела выявілі суседзі, якія пачалі пераймацца. За некалькі дзён да гэтага хлопцу выклікалі хуткую дапамогу, бо ў яго былі праблемы са здароўем.
Чытайце таксама: У Гродне памёр студэнт. Папярэдні дыягназ — менінгакокавая інфекцыя