На завулку Дзяржынскага, 8а ў Гродне ў красавіку адкрыўся HIP BAR. У меню — кальян за 40 рублёў, шырокі асартымент моцных напояў і лімон за 2 рублі ў якасці закускі. На вечарынках выступаюць дыджэі і МС. Раней на гэтым месцы быў бар «Парнас», дзе выступалі панкі.
Пра адкрыццё бара паведамілі ў лютым. У пачатку красавіка там правялі першы канцэрт у гонар адкрыцця. Выступілі DJ SKYBIT і DJ SUNRISE. У праграме быў стрыптыз, розыгрышы, батлы і шоу-праграма.
На выходных у бары рэгулярна праводзяць вечарынкі з дыджэямі і запрошанымі МС. У бары ёсць распрацаваныя безалкагольныя кактэйлі. Як правіла, уваход платны — да 5 рублёў. Можна атрымаць зніжку, зрабіўшы репост.
Таксама праходзяць кальянные вечарынкі. Рэгулярна праходзяць акцыі на кальян і піва.
У меню — кальяны з 10 смакамі за 40 рублёў. Шырокі выбар моцных напояў. Кошт — ад 4 рублёў за гарэлку да 17,5 рублёў за віскі і каньяк. Віно можна купіць бутэлькай — ад 25 да 50 рублёў. Таксама ў меню 14 кактэйляў. У тым ліку і фірмовы, названы ў гонар бара. Ёсць шорты, лікёр, вермут, піва. Ёсць безалкагольныя напоі: газіроўкі і сок, чай і кава (3,5−7 рублёў). З закусак — чыпсы Lay’s (6 рублёў), арахіс (3 рублі) і лімон (2 рублі).
Раней па гэтым адрасе размяшчаўся бар «Парнас». Там праходзілі панк-канцэрты. Напрыклад, выступаў PET NIHIL, герлз-бэнд Messed Up і іншыя.
Таксама ў Гродне адкрылася кафэ Lcoffee і хутка адкрыецца ірландскі паб Harat’s pub.