3 траўня стала вядома пра затрыманне вакаліста кавербэнда «Fair Play» Аляксандра Гайваронскага. Ён выступаў у вопратцы «забароненых колераў» — імі палічылі спалучэнне бел-чырвонага колеру пад гербам «Пагоня».
Таксама ў музыкі знайшлі падпіскі на экстрэмісцкія каналы. Пры затрыманні на працоўным месцы ўжылі сілу.
Гайваронскі вядомы як Саша «Ленан». Быў вулічным музыкам, з рознымі праектамі выступае ў барах, кафэ і гарадскіх пляцоўках. Хадзіў на мясцовае тэлебачанне.
Чытайце таксама: 14 чалавек затрымалі ў Гродзенскай вобласці. ГУБАЗ адсправаздачыўся аб працы