Навіны

Былы Дом афіцэраў прадалі ў Гродне па цане кватэры. Яго спрабавалі прадаць больш за 15 разоў

Будынак былога Дома афіцэраў на вуліцы Ажэшкі прадалі з аўкцыёна 28 красавіка 2023 года. Там павінен з’явіцца аб’ект грамадскага прызначэння, паведаміў «Гродна Плюс».

Дом афіцэраў у Гродне. Фота: grodnonews.by

Першапачатковая цана будынка складала чатыры базавыя велічыні - 148 рублёў. Падчас таргоў цана вырасла да 239 тыс. рублёў (больш за $ 80 тыс.).

Дом афіцэраў прадавалі больш за сем гадоў

Першы раз будынак выставілі на аўкцыён у лістападзе 2016 года. Тады пачатковая цана будынка была 5,15 млн рублёў (дэнамінаваных). Таксама пабудову спрабавалі прадаць на электронных таргах. Апошнія таргі адбыліся ў лютым 2022 года, пачатковая цана складала больш за 770 тыс. рублёў.

Усе спробы былі няўдалымі. У выніку будынак выставілі на аўкцыён па мінімальнай цане — адна базавая (37 рублёў). Яшчэ ў тры базавыя ацанілі лініі электраперадач, якіх на аб’екце тры віды агульнай даўжынёй 220 метраў.

Што будзе з Домам афіцэраў

Па ўмовах таргоў, новы ўласнік абавязаны правесці капітальны рамонт або рэканструкцыю будынка і ўвесці яго ў эксплуатацыю на працягу чатырох гадоў з моманту падпісання дамовы куплі-продажу. Рэканструяваць будынак можна пад аб’ект грамадска-дзелавога прызначэння — забаўляльны цэнтр, рэстаран, гандлёвыя плошчы і іншае.

Яшчэ адна ўмова для пакупніка — знесці савецкую прыбудову 1973 года з канцэртнай залай. Яна ў аварыйным стане.

Гісторыя будынка

Dom Strzelca ў стылі польскага канструктывізму пабудавалі ў 1935 годзе. У верасні 1939 года ад савецкіх войскаў тут абараняліся вучні польскіх гімназій, некаторыя з іх пазней былі расстраляныя.

У 1965 годзе было прынята рашэнне аб зносе некаторых будынкаў у акрузе і прыбудове да Дому афіцэраў канцэртнай залы на 800 чалавек. Яе ўзвялі ў 1973 годзе. Доўгі час яна была галоўнай канцэртнай пляцоўкай Гродна з самай вялікай сцэнай у горадзе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025