Навіны

Як знайсці ў Гродне дыван, малавядомы стрыт-арт і Эйфелеву вежу? Дапаможа бот «Цудоўны #Гродна»

У Гродне стварылі бот для знаёмства з цікавымі месцамі горада — «Цудоўны #Гродна». Ён дапаможа разнастаіць шпацыры нескладанымі заданнямі па пошуку месцаў - і раскажа іх гісторыю.

Як гэта працуе

Пасля запуска @MyGrodnoBot прапануе нумары з варыянтамі заданняў. Пасля выбару задання з’яўляецца апісанне месца і яго гісторыя, адлегласць для пацверджання адзнакі ў кропцы і яе аддаленасць ад цэнтра. Трэба знайсці апісанае месца і адзначыцца там праз бота. Усе заданні адсартаваныя па аддаленасці ад цэнтра. Для некаторых месцаў стаіць абмежаванне па часе выканання задання — напрыклад, для сонечнага гадзінніка або для дворыка Музея рэлігіі, які ў іншы час зачынены.

Чытайце таксама: Дзе ў Гродне фоткацца ў Instagram: інструкцыя для замежнікаў і мясцовых

У спісе месцаў не толькі славутасці з аглядных экскурсій, але і схаваныя разыначкі. Каб знайсці іх, трэба разбірацца ў Гродне. Напрыклад, ведаць, дзе ў горадзе стаіць Эйфелева вежа. Некаторыя месцы трэба адгадаць па фота, для некаторых у апісаннях названа прыблізнае месца.

Атрымаўшы заданне, трэба націснуць «Пачаць» і выправіцца ў апісаную лакацыі. Пасля прыбыцця трэба ў плыні хвіліны націснуць на кнопку"Праверыць месца". Калі месца адгадалі правільна, ваш нік у Telegram з’явіцца ў гэтым заданні ў графе"апошнія наведвальнікі".

Зараз у боце гатова 30 розных заданняў, спіс будзе расці. Параўнаць свае дасягненні з дасягненнямі іншых удзельнікаў можна ў гарадскім рэйтынгу. На момант напісання ботам скарысталася ўжо 308 чалавек.

Чытайце таксама: Каралеўскія паркі і ахоўныя пасадкі. Топ-7 незнакамітых месцаў Гродна, дзе можна шпацыраваць вясной 2023

Прыдумалі для марафону, але спатрэбіцца пасля

Ідэя стварэння бота прыйшла падчас марафону «30 дзён на ровары», расказалі распрацоўшчыкі для «АвтоГродно». Падчас яго ўдзельнікі вырашаюць падобныя заданні. Іх адмініструюць два чалавекі, гэта займае час. Бот прыдумалі, каб спрасціць жыццё арганізатарам. Ідэя прыйшла толькі пад канец марафону, таму для яго яна спатрэбіцца ўжо ў наступным годзе.

Частку заданняў узялі з гродзенскай гарадской гульні Night City. Для бота выбіралі самыя цікавыя загадкі за гісторыю гульні.

Распрацоўшчыкі запрашаюць дасылаць свае заданні і актыўна ўключацца ў развіццё бота. Напрыклад, калі ў нейкім кафэ гатовыя зрабіць некалькі бясплатных кубкаў кавы для пераможцаў, у бота можна будзе «зашыць» загадку пра гэтае кафэ. З ідэямі можна звяртацца да карыстальніка Telegram @this_is_source.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024