Навіны

«200 рублёў - на спартзалу». Колькі айцішніца з Мінска траціць на догляд за сабой

Айцішніца Ксенія з Мінска распавяла ў TikTok-акаўнце «Жизнь айтишницы», колькі каштуе быць дагледжанай дзяўчынай у Мінску. Атрымалася больш за палову сярэдняга заробку ў Беларусі (1687,8 рублёў або $ 612,19 на люты 2023 года, — гэта налічаны заробак без выліку падаходнага падатку ў 13% і яшчэ 1% у ФСАН). Рэдакцыя Hrodna.life паглядзела цік-токі ў Міжнародны дзень дзяўчат у інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях.

Траты ў месяц:

  • Догляд за тварам і маскі - каля 200 рублёў,
  • Чыстка ў касметолага — 20 рублёў,
  • Карбоксітэрапія (метад амаладжэння скуры, увядзенне унутрыскурна вуглякіслага газу) і альгінатныя маскі (сродак з марскіх водарасцяў з лифтинговым эфектам) — 60 рублёў (самастойна дома),
  • Замена тушы, алоўкаў для вачэй, вуснаў і кансілераў - 50 рублёў,
  • Стайлінг і догляд за валасамі - 70 рублёў,
  • Манікюр раз у тры тыдні і педыкюр раз у месяц — 150 рублёў,
  • Лазерная эпіляцыя на тры зоны — 120 рублёў,
  • Абанемент у спартзалу — 200 рублёў,
  • Масаж спіны курсамі - 50 рублёў.

Разам — 920 рублёў ($ 313), каб «якасна даглядаць за сабой». Дзяўчына не ўключыла ў траты вопратку, ніжнюю бялізну і парфумерыю.

@ksunhrun

♬ оригинальный звук — Жизнь айтишницы 💅🏻

У каментарах карыстальнікі Tik Tok сумуюць, што не могуць дазволіць табе вытрачаць столькі ж, лічаць, што нарадзіліся ўжо прыгожымі, і адзначаюць, што «тратаў на сябе шмат не бывае».

Ксеніі 26 гадоў. Яна працуе піяршчыцай ў адной з блокчэйн-кампаній, распавядаў dev.by. Таксама айцішніца распавяла ў Tik Tok, дзе ў Мінску сустрэць хлопца-айцішніка і дзяўчыну-айцішніцу, плюсы і мінусы адносін з імі. Дзяўчына дзеліцца бьюці-парадамі і перавагамі ў парфумерыі. Запісвае фарматы «Што ў мяне ў сумцы», водгукі на спа. Разважае, ці ёсць сэкс у айцішнікаў і апісвае свой працоўны дзень.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025

«Інтэр'еры з Pinterest» і «цэны як у Венецыі». У Гродне адкрылі буцік-гатэль The Cult на месцы знесенага гістарычнага будынка

У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…

2 красавіка 2025

Гронкі кветак, люстэркі і ружовае футра. У Гродне з’явіліся вясновыя фотазоны

Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…

2 красавіка 2025