Айцішніца Ксенія з Мінска распавяла ў TikTok-акаўнце «Жизнь айтишницы», колькі каштуе быць дагледжанай дзяўчынай у Мінску. Атрымалася больш за палову сярэдняга заробку ў Беларусі (1687,8 рублёў або $ 612,19 на люты 2023 года, — гэта налічаны заробак без выліку падаходнага падатку ў 13% і яшчэ 1% у ФСАН). Рэдакцыя Hrodna.life паглядзела цік-токі ў Міжнародны дзень дзяўчат у інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях.
Траты ў месяц:
- Догляд за тварам і маскі - каля 200 рублёў,
- Чыстка ў касметолага — 20 рублёў,
- Карбоксітэрапія (метад амаладжэння скуры, увядзенне унутрыскурна вуглякіслага газу) і альгінатныя маскі (сродак з марскіх водарасцяў з лифтинговым эфектам) — 60 рублёў (самастойна дома),
- Замена тушы, алоўкаў для вачэй, вуснаў і кансілераў - 50 рублёў,
- Стайлінг і догляд за валасамі - 70 рублёў,
- Манікюр раз у тры тыдні і педыкюр раз у месяц — 150 рублёў,
- Лазерная эпіляцыя на тры зоны — 120 рублёў,
- Абанемент у спартзалу — 200 рублёў,
- Масаж спіны курсамі - 50 рублёў.
Разам — 920 рублёў ($ 313), каб «якасна даглядаць за сабой». Дзяўчына не ўключыла ў траты вопратку, ніжнюю бялізну і парфумерыю.
@ksunhrun ♬ оригинальный звук — Жизнь айтишницы 💅🏻
У каментарах карыстальнікі Tik Tok сумуюць, што не могуць дазволіць табе вытрачаць столькі ж, лічаць, што нарадзіліся ўжо прыгожымі, і адзначаюць, што «тратаў на сябе шмат не бывае».
Ксеніі 26 гадоў. Яна працуе піяршчыцай ў адной з блокчэйн-кампаній, распавядаў dev.by. Таксама айцішніца распавяла ў Tik Tok, дзе ў Мінску сустрэць хлопца-айцішніка і дзяўчыну-айцішніцу, плюсы і мінусы адносін з імі. Дзяўчына дзеліцца бьюці-парадамі і перавагамі ў парфумерыі. Запісвае фарматы «Што ў мяне ў сумцы», водгукі на спа. Разважае, ці ёсць сэкс у айцішнікаў і апісвае свой працоўны дзень.