Чатырохпакаёвую двухузроўневую кватэру па вул. Соламавай, 138 прадаюць у Гродне. У інтэр'еры шмат дрэва. На кухні - замежная тэхніка. Кошт — $ 78 500.
Яна размешчана на другім паверсе 10-павярховага панэльнага дома 1997 года пабудовы. Плошча — 95.3 кв. м. У доме светлыя і прасторныя пакоі. Ёсць дзве зашклёныя лоджыі, два санвузла. Кватэра гатовая да пражывання — зроблены еўрарамонт.
У памяшканні тры шафы-купэ, металічныя ўваходныя дзверы, шклопакеты. У рамонце выкарыстоўвалі натуральныя матэрыялы: міжпакаёвыя дзверы з масіва алешыны, лесвіца з масіва дуба. Сцены пафарбаваны. Падлога — ламінат, на кухні — плітка.
Убудаваная кухня з духавай шафай і варачнай панэллю «Gorenje» (славенскі вытворца бытавой тэхнікі — Hrodna.life), выцяжкай.
На лесвічнай пляцоўцы ёсць камора. Абяцаюць чысты пад’езд. У раёне — развітая інфраструктура, у крокавай даступнасці знаходзяцца гандлёвыя аб’екты, міні-рынак «Фолюш», школа, гімназія, дзіцячы сад, пошта, банк, аптэка, прыпынкі грамадскага транспарту. Побач — зялёная зона адпачынку.
Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: у Каробчыцах прадаецца дом-замак