Навіны

Як паедзе транспарт Гродна ў травеньскія выхадныя і ў працоўныя суботы

На святы і выхадныя гродзенскі транспарт паедзе са зменамі, піша канал Urbah Hrodna паводле звестак ад Аўтобуснага парка. Пры тым прынцып зменаў розны для гарадскога транпарту, прыгарадных аўтобусаў і міжгародніх маршрутаў.

Гарадскі транспарт будзе курсіраваць:

  • 29 красавіка і 13 траўня (у працоўныя суботы) — па раскладзе аўторка,
  • 30 красавіка і 1 траўня — па раскладзе выхадных,
  • 6−9 траўня — па раскладзе выхадных.

1 і 8 траўня не будуць курсіраваць аўтобусы:

  • № 19 «Вуліца Белыя Росы — Рынак «Паўднёвы»,
  • № 48 «Альшанка — Рынак «Паўднёвы»,
  • № 58 «Фолюш — Рынак «Паўднёвы»,
  • № 59 «Забалаць — Рынак «Паўднёвы»,
  • № 60 «Вуліца Дамброўскага — Рынак «Паўднёвы».

У гэтыя дні рынак «Паўднёвы» не працуе.

Дачныя аўтобусы паедуць:

  • 29 красавіка — па раскладзе суботы,
  • 30 красавіка — па раскладзе нядзелі,
  • 1 траўня — як па панядзелках,
  • 8 траўня — па раскладзе суботы,
  • 9 траўня — па раскладзе нядзелі,
  • 13 траўня — па раскладзе суботы.

Прыгарадныя аўтобусы будуць курсіраваць:

  • 30 красавіка — па раскладзе нядзелі,
  • 1 і 8 траўня — па раскладзе панядзелка,
  • 9 траўня — па раскладзе аўторка,
  • 29 красавіка і 13 траўня — па раскладзе суботы.
  • 29 красавіка і 13 траўня пусцяць дадатковыя аўтобусы:
    • № 249с (Вул. Савецкіх пагранічнікаў - Баля Сольная): у 11:35 і 14:45,
    • № 248с (Гродна — Гожа): у 7:15 і 14:35,
    • № 283с (Гродна — Каробчыцы): у 6:30 і 13:50,
    • № 285с (Гродна — Каробчыцы): у 11:35.
  • 1, 8 і 9 траўня пералічаных вышэй аўтобусаў не будзе.
  • 8 і 9 траўня не будзе таксама аўтобуса № 202С (Гродна — Лукавіца) у 18:30.
  • 8 траўня не будзе аўтобуса № 246С (Аблфілармонія — Дабравольшчына) у 6:50.

Змены ў руху міжгародніх аўтобусаў:

  • 29−30 красавіка і 6−8 траўня — па раскладзе суботы,
  • 1 і 9 траўня — па раскладзе нядзелі,
  • 13 траўня — па раскладзе пятніцы.
  • 30 красавіка, 7 і 8 траўня адменяць аўтобус у Навагрудак на 14:10.
  • 7 траўня адменяць аўтобус на Салігорск на 12:00.

Чытайце таксама: Гарадскія фантаны ўключаць у Гродне 1 траўня

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025