На святы і выхадныя гродзенскі транспарт паедзе са зменамі, піша канал Urbah Hrodna паводле звестак ад Аўтобуснага парка. Пры тым прынцып зменаў розны для гарадскога транпарту, прыгарадных аўтобусаў і міжгародніх маршрутаў.
Гарадскі транспарт будзе курсіраваць:
- 29 красавіка і 13 траўня (у працоўныя суботы) — па раскладзе аўторка,
- 30 красавіка і 1 траўня — па раскладзе выхадных,
- 6−9 траўня — па раскладзе выхадных.
1 і 8 траўня не будуць курсіраваць аўтобусы:
- № 19 «Вуліца Белыя Росы — Рынак «Паўднёвы»,
- № 48 «Альшанка — Рынак «Паўднёвы»,
- № 58 «Фолюш — Рынак «Паўднёвы»,
- № 59 «Забалаць — Рынак «Паўднёвы»,
- № 60 «Вуліца Дамброўскага — Рынак «Паўднёвы».
У гэтыя дні рынак «Паўднёвы» не працуе.
Дачныя аўтобусы паедуць:
- 29 красавіка — па раскладзе суботы,
- 30 красавіка — па раскладзе нядзелі,
- 1 траўня — як па панядзелках,
- 8 траўня — па раскладзе суботы,
- 9 траўня — па раскладзе нядзелі,
- 13 траўня — па раскладзе суботы.
Прыгарадныя аўтобусы будуць курсіраваць:
- 30 красавіка — па раскладзе нядзелі,
- 1 і 8 траўня — па раскладзе панядзелка,
- 9 траўня — па раскладзе аўторка,
- 29 красавіка і 13 траўня — па раскладзе суботы.
- 29 красавіка і 13 траўня пусцяць дадатковыя аўтобусы:
- № 249с (Вул. Савецкіх пагранічнікаў - Баля Сольная): у 11:35 і 14:45,
- № 248с (Гродна — Гожа): у 7:15 і 14:35,
- № 283с (Гродна — Каробчыцы): у 6:30 і 13:50,
- № 285с (Гродна — Каробчыцы): у 11:35.
- 1, 8 і 9 траўня пералічаных вышэй аўтобусаў не будзе.
- 8 і 9 траўня не будзе таксама аўтобуса № 202С (Гродна — Лукавіца) у 18:30.
- 8 траўня не будзе аўтобуса № 246С (Аблфілармонія — Дабравольшчына) у 6:50.
Змены ў руху міжгародніх аўтобусаў:
- 29−30 красавіка і 6−8 траўня — па раскладзе суботы,
- 1 і 9 траўня — па раскладзе нядзелі,
- 13 траўня — па раскладзе пятніцы.
- 30 красавіка, 7 і 8 траўня адменяць аўтобус у Навагрудак на 14:10.
- 7 траўня адменяць аўтобус на Салігорск на 12:00.
Чытайце таксама: Гарадскія фантаны ўключаць у Гродне 1 траўня