Навіны

У Гродне грамадзяніна Польшчы судзілі за «агентурную дзейнасць»

Суд над грамадзянінам Польшчы Ежы Жывалеўскім прайшоў 27 лютага ў Гродненскім абласным судзе. Паляка асудзілі паводле артыкула 358−1 Крымінальнага кодэкса («Агентурная дзейнасць»). Яго затрымалі яшчэ год таму як «польскага шпіёна» ў Гродне.

Працэс вёў суддзя Анатоль Заяц, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Мужчыну асудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі. Санкцыі артыкула, па якім яго судзілі, прадугледжваюць пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў.

Вядома, што Ежы Жывалеўскі з Беласточчыны. У яго ёсць жонка — беларуска.

У сакавіку 2022 года КДБ затрымаў у Гродне грамадзяніна Польшчы па падазрэнні ў шпіянажы. Гэта і быў Ежы Жывалеўскі. КДБ тады таксама абвінаваціў генеральнага консула Польшчы ў Гродне Анджэя Рачкоўскага і консула польскага генконсульства Марціна Хрустэля ў парушэнні беларускага заканадаўства і ў спробах «перашкодзіць правядзенню працэсуальных дзеянняў». У снежні 2022 катэдж на Чырвонафлоцкай, 1, дзе яго затрымлівалі, прадавалі за $ 430 000 (1 114 603 рублёў). Дом прадавала жонка затрыманага. Рыелтар тады паведаміў, што ў жыхароў «памяняліся жыццёвыя планы».

У Беларусі затрымліваюць замежнікаў

Пра затрыманні грамадзян Польшчы і краін Прыбалтыкі быццам за агентурную дзейнасць казаў старшыня КДБ Іван Церцель у пачатку красавіка. Затрымлівалі таксама людзей, з якімі яны нібыта былі звязаныя. «Польскі бок любымі спосабамі хоча дамагчыся абмену на каго-небудзь з гэтых сваіх грамадзян. Аднак ніхто з затрыманых імі асоб, якія працуюць нібыта ў інтарэсах Рэспублікі Беларусь, задач спецслужбаў Рэспублікі Беларусь не выконваў», — заявіў ён, маючы на ўвазе затрыманне ў Польшчы ў сакавіку 2023 года групы расійскіх шпіёнаў, з якіх трое аказаліся беларусамі.

Паводле яго, у Беларусі затрыманыя і «дзясяткі грамадзян Украіны» нібыта за спробы здзяйснення тэрактаў, разведвальна-падрыўную і шпіёнскую дзейнасць.

Беларусь запрашае па бязвізе

Адначасова Дзяржаўны памежны камітэт рэгулярна хваліцца колькасцю жыхароў суседніх краін, якія наведалі Беларусь па бязвізе. Паводле памежнікаў, з 1 студзеня 2023 года ў бязвізавым парадку ў Беларусь уехала 119 647 жыхароў суседніх краін ЕС: 80 869 грамадзян Літвы, 21 809 грамадзян і 6 110 неграмадзян Латвіі, а таксама 10 859 грамадзян Польшчы. Агулам жа з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму (15 красавіка і 1 ліпеня 2022 года) у Беларусь прыехалі 504 649 замежнікаў: 329 136 грамадзян Літвы, 32 989 неграмадзян і 109 943 грамадзяніна Латвіі, а таксама 32 581 грамадзянін Польшчы. Пра гэта ДПК паведаміў 15 красавіка 2023 года.

Заўважана, што часцей замежнікі прыязджаюць у Беларусь па бязвізе з эканамічнымі мэтамі, радзей — да сваякоў. Бязвізавы рэжым для абвешчаных раней «несяброўскімі» суседзяў працягнулі да 31 снежня.

Чытайце таксама: Лічбы вялікія, а турыстаў мала. Хто і навошта едзе ў Гродна па бязвізе

Таксама падлічылі, колькі з 24 лютага 2022 года ў Беларусь прыехала ўкраінцаў. З украінскай тэрыторыі прыбыло 93 077 грамадзян Украіны: праз украінска-беларускую мяжу — 15 890, транзітам праз Польшчу — 59 822, праз Літву — 13 903, праз Латвію — 3 462. З іх з пачатку 2023 года ў краіну ўехала агулам 18 373 грамадзяніна Украіны. Колькі замежнікаў прыбывае праз расійскую мяжу, не паведамляецца.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024

«Ледзь галаву не адрэзала». Байкеры ў лесе Гродна знайшлі пастку з дроту — у справу ўмяшалася міліцыя

Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…

20 лістапада 2024