Юлія Сліўко. Фота: Telegram-канал "Тетя Ира разрешила"
Юлія Сліўко, якая ў 2020 узначаліла страйкам «Гроднапрамбуд», а потым з’ехала з Беларусі, адкрыла салон прыгажосці ў Варшаве. «Life Beauty Salon» размясціўся на вуліцы Kobielska, 23.
У салоне пакуль двое супрацоўнікаў. Гэта сама Юлія і Таццяна.
«Тут вы знойдзеце бяспечную прыгажосць, камфорт і прыемную атмасферу, прыемныя размовы ці цішыню, калі захочаце. А таксама тут гумар і вытанчанасць, легкадумнасць і элегантнасць», — абяцаюць стваральнікі.
Кліентам прапануюць каву ці гарбату. Абяцаюць высокую якасць і бяспеку паслугі.
Кошт паслуг — ад 100 да 250 злотых ($ 24−60). За фрэнч, амбр і геаметрыю трэба будзе даплаціць 25 злотых ($ 6). Мужчынскі манікюр абыйдзецца ў 70 злотых ($ 17). На сайце booksy.com у салона 19 станоўчых водгукаў.
Юлія Сліўко стала кіраўніком стачкама на прадпрыемстве «Гроднапрамбуд» у жніўні 2020 года. З’ехала ў Варшаву пасля пагроз ёй і непаўналетняму сыну. Там змяніла дзейнасць і стала займацца манікюрам.
Чытайце таксама: «Душою засталася ў Беларусі 2020-га». Гродзенка Юлія Сліўко — пра замежжа, валанцёрства і асабістае жыццё
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…