Універсам "Брэст". Фота: Дзяржкаммаёмасць
Гродзенскі ўніверсам «Брэст» на праспекце Янкі Купалы, 49 выставілі на продаж. Будынак паспрабуюць прадаць з аўкцыёна 22 траўня 2023 года. Стартавая цана — амаль 6,2 млн рублёў (амаль € 2 млн).
Плошча будынка — 4,8 тыс. кв.м. Ён размяшчаецца на ўчастку плошчай 53 соткі. Пакупніку трэба будзе ўнесці задатак амаль 619 тыс. рублёў.
Будынак універсама «Брэст» спрабавалі прадаць з аўкцыёна ў снежні 2022 года. Тады яго пачатковая цана была 6,1 млн рублёў. На той момант гэта быў ужо паўторны аўкцыён.
Тады ўніверсам прадавалі разам з дзеючымі дамовамі арэнды трох розных арандатараў на некалькі памяшканняў. Гэтыя дамовы дзейнічаюць да верасня і лістапада 2025 года. Зараз будынак універсама належыць «Гродзенскаму мясакамбінату».
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…