Суботнік у Гродзенскай вобласці. Фота: каналы прадпрыемстваў
Больш за 276 000 жыхароў Гродзенскай вобласці прымуць удзел у рэспубліканскім суботніку 22 красавіка. Суботнік прымеркавалі да Года міру і стварэння. Рэдакцыя Hrodna.life паглядзела, чым удзельнікі зоймуцца і што ім за гэта будзе.
У Гродне прыбяруць воінскае пахаванне на тэрыторыі лагера «Шталаг 324» на Фолюшы, будоўлі на тэрыторыі будучай школы ў Грандзічах і паліклінікі ў Альшанцы, лесапаркі ля гарадской бальніцы № 4, па вуліцы Томіна, у Альшанцы.
У планах — азеляненне, уборка аб’ектаў і тэрыторый населеных пунктаў, гісторыка-культурных каштоўнасцей, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў воінаў і партызан часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Традыцыйна на суботнік адпраўляюцца бюджэтнікі і члены праўрадавых арганізацый. Напрыклад, на ўборку пойдуць 1000 актывістаў БРСМ. Яны будуць працаваць на 50 аб’ектах рэгіёна, уключаючы аб’екты гісторыка-культурнай спадчыны Гродзеншчыны.
Азотаўцы зоймуцца прыборкай завадскіх тэрыторый і працоўных месцаў. Работнікі «Хімвалакно» прыбяруцца ля аздараўленчага цэнтра «Азотсервіс». Таксама добраўпарадкуюць тэрыторыю Кургана Славы.
Суботнік будзе доўжыцца з 9 да 12 гадзін. Пасля яго прафсаюзны камітэт і «АзотСэрвіс» пачастуюць удзельнікаў гарачым абедам. Рыбную юшку і кашу будуць падаваць у завадскіх сталовых № 64 і 76. Для «Хімвалакна» арганізуецца прывазное гарачае харчаванне.
Калектыў «УКХ «Лідсельмаш» навёў парадак на працоўных месцах і тэрыторыі. Тым жа заняліся супрацоўнікі Ваўкавыскага машынабудаўнічага завода.
Заробленыя на суботніку сродкі плануецца накіраваць на:
Так вырашылі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 красавіка 2023 года.
Чытачы Hrodna.life, якіх мы апыталі ў нашых сацсетках, прапанавалі накіраваць грошы на экалогію, рамонт тратуараў і дзіцячыя пляцоўкі.
Як неаплатная добраахвотная праца ў пазарабочы час суботнікі зарадзіліся сто гадоў таму. У ноч на суботу 12 красавіка 1919 года 15 рабочых чыгуначнага дэпо Масква-Сартавальная на Казанскай чыгунцы па ўласнай ініцыятыве засталіся пасля змены ў цэху. На чале з брыгадзірам Іванам Бураковым яны прапрацавалі дадатковых 10 гадзін і адрамантавалі тры паравозы. У разгар грамадзянскай вайны ў Расіі падобная дапамога была істотнай.
Ідэю суботнікаў падхапілі і іншыя дэпо. Усерасійскім мерапрыемствам суботнік стаў 1 траўня 1920 года. Да 1930-х гадоў суботнікі сталі абавязковымі для ўсіх савецкіх грамадзян. Ад іх нельга было адмовіцца: адлыньваюць горача асуджалі.
Чытайце таксама: «Пагражалі адлічэннем». Як бюджэтнікам у Гродне прапануюць пайсці ў горад на травеньскія святы
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…