Так выглядае кватэра за $ 330 тыс. . Крыніца: realt.by
У цэнтры Гродна на вуліцы Малой Траецкай прадаюць самую дарагую кватэру на другасным рынку горада. Яе цана — $ 330 тыс. Аб’ява размешчана на сайце realt.by.
У будынку, дзе размяшчаецца кватэра, больш ніхто не жыве. На першым паверсе — офісныя памяшканні. Плошча кватэры — 220 кв.м., з іх 136 — жылая плошча. У кватэры восем пакояў і тры гардэробныя.
На першым паверсе тры жылыя пакоі, раздзельны санвузел, кухня на 14 кв.м. і сталовая. На другім паверсе яшчэ чатыры жылыя пакоі і сумешчаны санвузел. Таксама на другім паверсе ёсць выхад на тэрасу.
Падлога ў калідорах, на кухні і ў санвузлах пакрыта пліткай. У пакоях паркет. Сцены пакрытыя дэкаратыўнай тынкоўкай і шпалерамі. Міжапакаёвыя дзверы выкананы з масіва дрэва. Усе камунікацыі ў доме — цэнтральныя, ёсць сігналізацыя.
Даражэй за гэтую кватэру ў каталогу realt.by толькі пентхаўс у «кансэнтаўскім» доме на Парахавой. Ён каштуе $ 450 000, але, хоць і пабудаваны ў 2008 годзе, дагэтуль незаселены, таму яго цяжка разглядаць як другаснае жыллё.
Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: у Каробчыцах прадаецца дом-замак
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…