Адміністрацыйны будынак "Гродна Азот". Фота: Hrodna.life
Індыйскія кампаніі плануюць інвеставаць у «Гродна Азот» да $ 600 млн. Гэта патрэбна, каб нарасціць пастаўкі азотных угнаенняў з Беларусі ў Індыю. Пра гэта паведаміў Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР).
Якія кампаніі, калі і на якіх умовах нібыта плануюць інвеставаць у гродзенскага вытворцу ўгнаенняў - невядома. Ніякіх падрабязнасцяў ЕАБР не паведаміў.
Рэалізацыя гіпатэтычнага праекта павінна садзейнічаць развіццю міжнароднага транспартнага калідора «Поўнач — Поўдзень». Ён пралягае праз Расію і Іран у Індыю. У ЕАБР прагназуюць, што аб’ем перавозак угнаенняў можа павялічыцца ў восем-дзевяць разоў да 2030 года.
У красавіку 2023 года стала вядома, што «Гродна Азот» атрымае крэдыт на $ 40 млн ад Расіі. Ён патрэбен, каб маштабаваць расійска-беларускую эканамічную інтэграцыю.
Крэдытныя грошы плануюць выдаткаваць на першы этам рэканструкцыі цэха «Аміяк-4». Рэканструкцыю цэха будзе выконваць расійская кампанія, а частку працэнтнай стаўкі крэдыта будуць субсідаваць з дзяржаўнага бюджэту Расіі.
Чытайце таксама: «Гродна Азот» атрымае крэдыт на $ 40 млн ад Расіі - для маштабавання расійска-беларускай эканамічнай інтэграцыі
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…