Навіны

У Гродзенскай вобласці памянялі суддзяў. У адстаўку сышлі тыя, хто выносіў прысуды палітвязням

У Гродзенскай вобласці адбыліся перастаноўкі суддзяў. У адстаўку сышла суддзя, якая судзіла гродзенцаў па справе Сяргея Ціханоўскага. Аляксандр Лукашэнка падпісаў адпаведны ўказ 18 красавіка 2023 года.

Каго прызначылі:

Багдановіча Дзмітрыя Уладзіміравіча — суддзёй на пяцігадовы тэрмін і старшынёй суда Смаргонскага раёна, вызваліўшы яго ад пасады суддзі суда Астравецкага раёна. Дзмітрый працаваў у розных дзяржструктурах, да суда — старшым памочнікам пракурора пракуратуры Астравецкага раёна.

Бародзіч Вольгу Вацлаваўну — суддзёй суда Смаргонскага раёна на пяцігадовы тэрмін. Мяркуючы па сайце chinovniki.info, працавала начальнікам аддзела ЗАГС.

Лабар Святлану Вікенцьеўну — суддзёй бестэрмінова і старшынёй суда Астравецкага раёна. Паводле сайта zubr.cc, выдавала штрафы падчас пратэстаў паводле арт. 23.34 КаАП.

Сініла Віталя Віктаравіча — суддзёй і старшынёй суда Гродзенскага раёна, вызваліўшы яго ад пасады старшыні і суддзі суда Мастоўскага раён. Выносіў прысуды ўдзельнікам пратэстаў.

Тарас Кацярыну Фёдараўну — суддзёй суда Навагрудскага раёна на пяцілетні тэрмін, вызваліўшы яе ад пасады суддзі гэтага суда, займаемай у сувязі са знаходжаннем у сацыяльным адпачынку Рэкун Людмілы Тадэвушаўны. Аб вынясенні прысудаў і рашэнняў па «палітычных» артыкулах невядома.

Талочка Андрэя Валянцінавіча — суддзёй на пяцігадовы тэрмін і старшынёй суда Мастоўскага раёна, вызваліўшы яго ад пасады старшыні і суддзі суда Бераставіцкага раёна. Выносіў прысуды пасля пратэстаў.

Шаніна Дзмітрыя Вячаслававіча — суддзёй на пяцігадовы тэрмін і намеснікам старшыні суда Кастрычніцкага раёна Гродна.

Шынковіч Жанну Генрыхаўну — суддзёй і старшынёй суда Бераставіцкага раёна, вызваліўшы яе ад пасады суддзя суда Кастрычніцкага раёна Гродна.

У адстаўку выйшлі: суддзя суда Кастрычніцкага раёна Гродна Вольга Бекушава, суддзя суда Ленінскага раёна Гродна Ларыса Барэль, суддзя суда Смаргонскага раёна Людміла Пятрова, намеснік старшыні і суддзя суда Кастрычніцкага раёна Гродна Ксенія Стасюкевіч, старшыня і суддзя суда Гродзенскага раёна Ганна Чылека.

Бекушава вынесла не менш за дзевяць штрафаў і прысудаў падчас пратэстаў. У тым ліку была суддзёй па справе Сяргея Ціханоўскага. Ларыса Барэль таксама выносіла адміністрацыйныя рашэнні падчас пратэстаў, у тым ліку — затрыманым разам з Ціханоўскім. Іншыя прысуды, якія выйшлі ў адстаўку, таксама выносілі прысуды і рашэнні ўдзельнікам пратэстаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Стаміўся пераскокваць сабачак і дзетак». Веласіпедысты не могуць дамовіцца з пешаходамі ў Пышках

Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы скардзяцца на вялікія чэргі да артадонтаў — у некаторых клініках няма запісу нават на 2026 год

Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…

11 красавіка 2025

На журналіста з Гродна Валерыя Руселіка збіраюць «арыентыроўку». Прыйшлі да яго сталой мамы

Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы браты Байко ўвайшлі ў ТОП-100 паспяховых бізнесменаў Беларусі — але апускаюцца ўсё ніжэй

Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…

10 красавіка 2025

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025

На рэстаўрацыю комплексу ў Свяцку выдаткуюць яшчэ $ 8 млн

У былым палацава-паркавым комплексе ў Свяцку працягваецца рэстаўрацыя. Будынка прыстасоўваюць пад шматфункцыянальны комплекс «Свяцк». "Гроднажылбуд"…

10 красавіка 2025