У Гродзенскай вобласці адбыліся перастаноўкі суддзяў. У адстаўку сышла суддзя, якая судзіла гродзенцаў па справе Сяргея Ціханоўскага. Аляксандр Лукашэнка падпісаў адпаведны ўказ 18 красавіка 2023 года.
Каго прызначылі:
Багдановіча Дзмітрыя Уладзіміравіча — суддзёй на пяцігадовы тэрмін і старшынёй суда Смаргонскага раёна, вызваліўшы яго ад пасады суддзі суда Астравецкага раёна. Дзмітрый працаваў у розных дзяржструктурах, да суда — старшым памочнікам пракурора пракуратуры Астравецкага раёна.
Бародзіч Вольгу Вацлаваўну — суддзёй суда Смаргонскага раёна на пяцігадовы тэрмін. Мяркуючы па сайце chinovniki.info, працавала начальнікам аддзела ЗАГС.
Лабар Святлану Вікенцьеўну — суддзёй бестэрмінова і старшынёй суда Астравецкага раёна. Паводле сайта zubr.cc, выдавала штрафы падчас пратэстаў паводле арт. 23.34 КаАП.
Сініла Віталя Віктаравіча — суддзёй і старшынёй суда Гродзенскага раёна, вызваліўшы яго ад пасады старшыні і суддзі суда Мастоўскага раён. Выносіў прысуды ўдзельнікам пратэстаў.
Тарас Кацярыну Фёдараўну — суддзёй суда Навагрудскага раёна на пяцілетні тэрмін, вызваліўшы яе ад пасады суддзі гэтага суда, займаемай у сувязі са знаходжаннем у сацыяльным адпачынку Рэкун Людмілы Тадэвушаўны. Аб вынясенні прысудаў і рашэнняў па «палітычных» артыкулах невядома.
Талочка Андрэя Валянцінавіча — суддзёй на пяцігадовы тэрмін і старшынёй суда Мастоўскага раёна, вызваліўшы яго ад пасады старшыні і суддзі суда Бераставіцкага раёна. Выносіў прысуды пасля пратэстаў.
Шаніна Дзмітрыя Вячаслававіча — суддзёй на пяцігадовы тэрмін і намеснікам старшыні суда Кастрычніцкага раёна Гродна.
Шынковіч Жанну Генрыхаўну — суддзёй і старшынёй суда Бераставіцкага раёна, вызваліўшы яе ад пасады суддзя суда Кастрычніцкага раёна Гродна.
У адстаўку выйшлі: суддзя суда Кастрычніцкага раёна Гродна Вольга Бекушава, суддзя суда Ленінскага раёна Гродна Ларыса Барэль, суддзя суда Смаргонскага раёна Людміла Пятрова, намеснік старшыні і суддзя суда Кастрычніцкага раёна Гродна Ксенія Стасюкевіч, старшыня і суддзя суда Гродзенскага раёна Ганна Чылека.
Бекушава вынесла не менш за дзевяць штрафаў і прысудаў падчас пратэстаў. У тым ліку была суддзёй па справе Сяргея Ціханоўскага. Ларыса Барэль таксама выносіла адміністрацыйныя рашэнні падчас пратэстаў, у тым ліку — затрыманым разам з Ціханоўскім. Іншыя прысуды, якія выйшлі ў адстаўку, таксама выносілі прысуды і рашэнні ўдзельнікам пратэстаў.