У Гродне шукаюць адказнага за тэхнічнае абслугоўванне аўтаматызаванай сістэмы цэнтралізаванай абвесткі (АСЦА) грамадзянскай абароны вобласці.
Гэта будзе каштаваць 70 000 рублёў з абласнога бюджэту. Запыт цэнавых прапаноў праводзіць Гродзенскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Работы прадоўжацца на працягу года да 31 снежня.
Задача — выконваць планавыя рэгламентныя работы ў адпаведнасці з інструкцыяй і тэхнічнай дакументацыяй вытворцы.
Сродкі абвесткі ёсць на зав. Дзяржынскага, 15 у Гродне, у Мастах, Астраўцы, Ваўкавыску, Свіслачы, Карэлічах, Ашмянах, Лідзе, Іўі, Смаргоні, Воранаве.
Што ўваходзіць у працы?
- Агляд і знешняя ачыстка прылады,
- Праверка крыніц электразабеспячэння і стан ахоўнага зазямлення,
- Унутраная ачыстка прылады і прафілактыка мантажу,
- Праверка ліній і каналаў сувязі, сеткі перадачы дадзеных комплексу абвесткі і сродкаў маніторынгу,
- Праверка працаздольнасці і функцыянавання прылады,
- Абслугоўванне агульнасістэмнага (базавага) ПЗ прылады,
- Абслугоўванне спецыялізаванага ПЗ прылады,
- Абнаўленне версіі ці пераўсталёўка спецыялізаванага ПЗ,
- Праверка функцыянавання дадатковай прылады запуску абвесткі,
- Дапрацоўка канструкцыі па рэкамендацыі завода-вытворцы,
- Праверка працаздольнасці і функцыянаванне комплексу згодна праекта або тэхнічнай дакументацыі,
- Праверка і запаўненне дакументацыі.
Частку з іх трэба рабіць раз у месяц, частку — раз у год.