Актывісты гродзенскай грамадскай арганізацыі «Экаманіторынг» высветлілі, што можа быць прычынай рэзкага паху на Дзевятоўцы ў раёне вуліц Дзяржынскага і Мясніцкай, і знайшлі магчымую крыніцу забруджвання навакольнага асяроддзя.
На пах «Экаманіторынгу» паскардзіліся жыхары мікрараёна Дзевятоўка 16 красавіка, піша арганізацыя ў Instagram.
Экаактывісты абследавалі раён, адкуль мог зыходзіць пах. Там яны выявілі каналізацыйны люк, з-пад вечка якога выцякала вадкасць белага каламутнага колеру з рэзкім хімічным пахам. Актывісты зрабілі неабходныя замеры і адправілі зварот у Гродзенскую гарадскую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Таксама непадалёк эколагі выявілі зваленыя ў кучу рэшткі шпал. Драўляныя шпалы насычаныя прэпаратамі, якия негатыўна ўплываюць на навакольнае асяроддзе, а старыя шпалы ўтрымліваюць шкодны для чалавека і прыроды каменнавугальны крэазот, падкрэслілі яны. Адпрацаваныя шпалы прылічаюць да III класу небяспекі адходаў. Для якіх устаноўлены строгі парадак захоўвання і ўтылізацыі. У сувязі са знаходкай экаактывісты таксама адправілі зварот у гарадскую інспекцыю прыродааховы.
Грамадская арганізацыя «Экаманіторынг» існуе з 2017 года. Сябры арганізацыі прыбіралі смецце ў зялёных зонах, удзельнічалі ў грамадскіх абмеркаваннях гарадскіх будаўніцтваў, сачылі за экалагічным становішчам у Гродне і ваколіцах. «Экаманіторынг» уваходзіць у склад грамадскай каардынацыйнай экалагічнай рады пры Гродзенскім абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Нядаўна ўлады вырашылі ліквідаваць арганізацыю. Суд па ліквідацыі прызначаны на 26 красавіка.
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…