Сёлета праграма святкавання 1 траўня ў Гродне пачнецца са спартыўнага забегу, а працягнецца адкрыццём фантанаў і канцэртам.
Старт забегу дадуць у 9:00 з плошчы Савецкай, піша «Гродна Плюс». Паўдзельнічаць могуць усе ахвочыя. Для гэтага трэба прыйсці загадзя і зарэгістравацца.
Маршрут забегу пройдзе па цэнтральных вуліцах Гродна і завершыцца каля ўваходу ў парк Жылібера з боку вуліцы Ажэшкі. Там усе ўдзельнікі атрымаюць медалі.
Цэнтральны парк стане галоўнай пляцоўкай свята. У 10:30 там пройдзе традыцыйнае адкрыццё сезона фантанаў.
Адразу пасля гэтага гасцей свята чакае канцэртная праграма на сцэне летняга амфітэатра ў парку Жылібера.
Чытайце таксама: Фейерверк на День Победы в Гродно подорожал на треть. Вот сколько он стоит