Крама "Доброцен" на Вішняўцы. Фота: NewGrodno
Першы для Гродна сеткавы дыскаунтар «Доброцен» адкрыюць на Вішняўцы. Крама размясцілася на скрыжаванні вуліцы Паўднёвай і Індурскай шашы, побач з «Еўраоптам» на вуліцы Стралковай.
Фармат крамы — прадуктовы дыскаўнтэр. Ён адкрыецца 28 красавіка. Графік працы — з 9:00 да 21:00, без выхадных.
У продажы будуць прадукты, бытавая хімія, прамтавары, бытавыя дробязі.
Дыскаўнтэр «Доброцен» пазіцыянуе сябе як краму нізкіх цэн і міжнародную рознічную сетку. Крамы сеткі працуюць у Расіі, Казахстане, Арменіі і Беларусі. Нізкіх коштаў дамагаюцца за кошт эканоміі на колькасці персаналу, выкладцы тавару і гандлёвым абсталяванні, сказана на сайце кампаніі. Сетка працуе з 2016 года. Цяпер у асартыменце больш за 1,2 тысячы пазіцый. На сайце гаворыцца пра яго пашырэнне.
Для Гродна гэта першая крама сеткі. Крамы «Доброцен» ёсць у Астраўцы, Ваўкавыску, Скідзелі, Слоніме і ў Свіслачы.
У Гродне працуюць таксама дыскаўнтэры сетак «Дабраном» і «Капеечка», «Грошык», расійскія «Святлафор» і Fix Price.
Пасуткава арэнда кватэры на тры дні з 1 па 4 траўня ў Гродне можа абыйсціся…
Са Слоніма ў Варшаву і Беласток запусцілі аўтобусныя рэйсы. Праўда, толькі па няцотных днях. Аўтобус…
Былыя яслі на Васілька, 5, дзе раней хацелі адкрыць сацыяльны цэнтр, перабудуюць пад шматкватэрны малапавярховы…
Вадалазы абследуюць месцы для купання ў Гродне і ачысцяць іх ад смецця і старонніх прадметаў.…
ЖКГ Гродна хоча зняць відэаролік аб развіцці і сучаснай структуры працы сваіх прадпрыемстваў. Ён будзе…
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…