Фота ілюстрацыйнае: ap1.by
Гродзенскі Аўтобусны парк прапануе гараджанам выказацца наконт раскладу аўтобуса № 28 на абноўленым маршруце. Расклад абяцаюць адкарэктаваць «па меры магчымасці і неабходнасці».
Каб прапанаваць свой варыянт зменаў у расклад маршруту № 28 «Вішнявец — вуліца Белыя Росы», трэба патэлефанаваць у Аўтобусны парк па тэлефоне 71−32−04.
Пасля адкрыцця Новага моста абноўлены аўтобусны маршрут № 28 «Вішнявец — вуліца Белыя Росы» аб’яднаў ранейшыя маршруты № 7 і № 28. Па паўднёвай частцы горада аб’яднаны маршрут едзе як былы маршрут № 7. У паўночнай частцы — маршрутам аўтобуса № 28.
Маршрут аўтобуса № 7 «Вішнявец — КБМ» ліквідавалі.
Вішнявец — Вішнявец-5 — Вішнявец-7 — Малахавічы — вуліца Вішнявецкая — Пошта — Крама «Нарач» — Вуліца Славінскага — Хімвалакно — Вуліца Выдавецкая — Вуліца Акульная — ГАП № 1 — Гроднажылбуд — Вуліца Хвойная — Вуліца Вольгі Соламавай — Сярэдняя школа № 37 — «Алмі» — «Фламінга» — «Еўраопт» — Крама «1000 дробязяў» — Бальніца хуткай медыцынскай дапамогі - завулак Паповіча — Вуліца Вясновая — Вуліца Фестывальная — Вуліца Болдзіна — Крама «Купалінка» — Гімназія № 5 — Вуліца Дамброўскага — Вуліца Урублеўскага — Каледж тэхнікі, тэхналогій і дызайну — Радыёхваля — Вытворчасць «Аўтаагрэгатаў» — Вуліца Гаспадарчая — Гроднааблнафтапрадукт — Дзевятоўка — Вуліца Белыя Росы.
Актуальны расклад можна знайсці на сайце Аўтобуснага парка.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…