Аўтобусы на Радаўніцу (25 красавіка) паедуць па-іншаму. На маршруце № 13 «Аўтавакзал — могілкі «Аульс» арганізуюць дадатковыя рэйсы. Расклад пры гэтым не зменіцца. А вось у бок «Паўднёвага» ў некаторыя дні аўтобусаў стане наадварот, менш.
Дадатковых рэйсаў аўтобуса № 13 на Аульс будзе 12. Дадатковы аўтобус будзе прыходзіць на прыпынак адначасова з асноўным — адразу па два, тлумачыць Аўтобусны парк.
24 красавіка, 1 і 8 траўня не будуць курсіраваць наступныя аўтобусы:
- № 19 «Вуліца Белыя Росы — Рынак «Паўднёвы»,
- № 48 «Альшанка — Рынак «Паўднёвы»,
- № 58 «Фолюш — Рынак «Паўднёвы»,
- № 59 «Забалаць — Рынак «Паўднёвы»,
- № 60 «Вуліца Дамброўскага — Рынак «Паўднёвы».
Адмена рэйсаў звязана з тым, што ў гэтыя дні рынак «Паўднёвы» не будзе працаваць.
29 красавіка і 13 траўня (працоўныя суботы) гарадскі грамадскі транспарт будзе хадзіць па раскладзе аўторка.
Чытайце таксама: Гродзенцам прапануюць паўплываць на расклад аўтобуса