Фестываль "Бацькава булка". Крыніца: belta.by
Новыя турыстычныя маршруты прадставіць на рэспубліканскім форуме «Адкрый Беларусь» Гродзенская вобласць. Сярод іх — падзейны турызм: фестывалі «Бацькава булка» і «Сіньёр Памідор», паведаміла «Гродзенская праўда». Праз іх плануюць адкрыць для беларусаў цікавыя куточкі вобласці. Форум адбудзецца ў Мінску з 28 па 30 красавіка 2023 года.
«Сёлета мы прадставім новыя маршруты па Гродзенскай вобласці, якія існуюць ужо даўно, але як турыстычныя напрамкі яны былі амаль не задзейнічаны. Сярод іх падарожжа па Дзятлаўскім раёне з яго незвычайнай архітэктурай, па Ліпічанскай пушчы, якая абавязкова ўразіць турыстаў. Акрамя гэтага, усе падарожжы будуць суправаджацца элементамі актыўнага адпачынку. Вялікая ўвага будзе нададзена падзейнаму турызму. Мы прадставім нашы маштабныя фестывалі, сярод якіх «Бацькава булка», «Сіньёр Памідор», «Зэльвенскі кірмаш», — сказала спецыялістка па турызме прадпрыемства «Гроднатурыст» Алена Борыс.
На турыстычным форуме плануюць прэзентаваць новыя, раней невядомыя маршруты. Удзельнікаў плануюць пазнаёміць з самабытнасцю і культурнай спадчынай кожнай вобласці Беларусі. Група ад Гродзенскай вобласці плануе правесці майстар-класы па лаза- і саломапляценні, а таксама керамістыцы.
Са студзеня па кастрычнік 2022 года ў Гродна прыехалі звыш за 50 тыс. турыстаў. У рэкордным для Гродзенскай вобласці 2019 годзе ў Гродна толькі па бязвізе прыехалі 130 тыс. турыстаў. Яны выдаткавалі ў горадзе $ 3,5 млн. З улікам турыстаў з Расіі і тых, хто атрымліваў візу, лічбы былі яшчэ большыя.
Таксама ў 2022 годзе абвалілася доля выручкі ад гасцінічнага бізнеса. У параўнанні з 2021 годам выручка ўпалана на 83% па краіне і на 80,3% у Гродзенскай вобласці.
Цікаўнасці кіраўніцтва Гродзенскай вобласці у сферы ўязднога турызму ў 2023 годзе змясціліся. Зараз у прыярытэце рэгіёны Расіі, краіны СНД, а таксама Бліжняга Усходу. Праз гэтыя рэгіёны хочуць павысіць прыбытак ад турызму ў 2023 годзе.
Чытайце таксама: Каранік расказаў, што турыстаў на Гродзеншчыне стала ў 10 разоў больш. Але з лічбамі нешта не так
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…