Навіны

Феерверк на Дзень Перамогі ў Гродне падаражэў на траціну. Вось колькі ён каштуе

Падчас святкавання Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня запусцяць традыцыйны феерверк. Летась на яго выдаткавалі 15 000 рублёў, у гэтым — амаль на траціну больш (19 500 рублёў). Грошы возьмуць са сродкаў гарадскога бюджэту.

Гродзенскі гарадскі цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый праводзіць запыт цэнавых прапаноў.

Феерверк запусцяць на Кургане Славы. Ён будзе доўжыцца 10 хвілін — у 2022 годзе ён доўжыўся шэсць хвілін. Музыку, колеры, шумавыя і светлавыя эфекты ўзгодняць з заказчыкам.

Выканаўца павінен мець ліцэнзію Дзяржпрамнагляду на права правядзення салютаў з выкарыстаннем піратэхнічных вырабаў IV-V класаў.

Чытайце таксама: Шэсце, канцэрт і выстава зброі. У Гродне адзначылі Дзень Перамогі, а Караеў распавёў пра «прывід фашызму недалёка ад нас»

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне адкрылася крама «Власть кофе» з напоем кубінскіх каранёў

Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…

8 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся рэстаран «Бекон»: двухпавярховы і з адкрытай кухняй

У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…

8 красавіка 2025

Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…

8 красавіка 2025

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025