У другой палове дня 17 красавіка на палігоне «Абуз-Лясноўскі» пад Баранавічамі памёр рэзервіст, прызваны на зборы ў рамках праверкі боегатоўнасці. Пра гэта са спасылкай на некалькі крыніц паведамляе Антон Матолька.
Загінулы — рэзервіст, які быў прызваны ў рамках збораў у 11-ю механізаваную брыгаду (пункт пастаяннай дыслакацыі — Слонім).
Паводле звестак Матолькі, камандаванне спрабуе схаваць факт смерці чалавека. Дакладная прычына смерці пакуль невядомая.
Планавая праверка баявой гатоўнасці Узброеных Сіл Беларусі пачалася 3 красавіка. 1000 чалавек з Гродзенскай вобласці адправіліся на зборы. Каля 170 чалавек павінны былі накіраваць у 11-ю асобную механізаваную брыгаду ў Слоніме. Некаторым беларусам на зборы давалі ноч.
Чытайце таксама: Рэзервіст у Баранавічах сапраўды памёр. Ён падавіўся