Юрыя Васкрасенскага запрашалі ў польскую амбасаду абмеркаваць вызваленне Анджэя Пачобута. Прадстаўнік «Руху Маці-328» трапіў на сустрэчу з Юрыем Караевым. Рэгіну Лавор забрала з дому міліцыя падчас адбыцця «хатняй хіміі». Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 10 па 16 красавіка.
Для яго атрымання школа павінна была: захоўваць гістарычную памяць «аб подзвігу беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне», дапамагаць ветэранам, прапагандаваць здаровы лад жыцця.
Затрыманага 7 красавіка ў Гродне Віктара Сазонава судзілі паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП 10 красавіка, паведамляе «Гарадзенская праваабарона».
Пасля трох сутак знаходжання ў ІЧУ суд адбыўся ў будынку Ленінскага РАУС Гродна па скайпе. У выніку Сазонава аштрафавалі на 25 базавых велічынь (925 рублёў) і канфіскавалі мабільны тэлефон за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Інтэрнэце. Пасля гэтага яго адпусцілі.
Таксама судзілі Паўла Шастака — паводле ч. 2 арт.19.11 КаАП у судзе Ленінскага раёна Гродна. Ігара Раманоўскага судзілі 13 красавіка ў судзе Мастоўскага раёна.
Грамадскае аб’яднанне ветэранаў пагранічнай службы «Застава» і прыродаахоўнае грамадскае аб’яднанне «Ачысцім свет разам» знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі. Абедзве арганізацыі ліквідаваў Гродзенскі абласны суд 20 сакавіка 2023 года.
Дзяржаўныя ўзнагароды ў красавіку далі 62 прадстаўнікам розных галін дзейнасці. Адпаведны ўказ № 97 Лукашэнка падпісаў 10 красавіка. Сярод узнагароджаных медалём «За працоўныя заслугі» апынулася Людміла Герасіменка, намеснік начальніка аддзела пракуратуры Гродзенскай вобласці па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных справах, старшы саветнік юстыцыі, заўважыла «Гарадзенская праваабарона».
Герасіменка была дзяржабвінаваўцам па «справе Аўтуховіча». Сам Мікалай Аўтуховіч прысуджаны да 25 гадоў пазбаўлення волі, іншыя фігуранты — ад 2,5 да 20 гадоў.
Таксама Герасіменка была абвінаваўцам па крымінальнай справе палітвязня Андрэя Аўсіевіча. Яго прысудзілі да 3,5 гадоў калоніі.
Прадстаўнікі грамадзянскай ініцыятывы «Рух маці-328» 10 красавіка трапілі на прыём да памочніка Аляксандра Лукашэнкі — інспектара Гродзенскай вобласці Юрыя Караева. У сустрэчы планавалі ўзяць удзел пяць маці, чые дзеці адбываюць тэрміны за нарказлачынствы (артыкул 328 КК), але прыняць ён пагадзіўся толькі аднаго іх прадстаўніка, паведамляе MAYDAY TEAM.
Маці агучылі свае просьбы па падрыхтоўцы верагоднай амністыі да 80-годдзя Перамогі, якую ў Беларусі меркавана абвесцяць у 2024 годзе (вызваленне Беларусі) альбо ў 2025-м (заканчэнне ВАВ).
Яны прасілі ўключыць у яе не толькі першыя тры часткі артыкула 328 КК, а яшчэ ч.4 і ч. 5, у якіх гаворка ідзе аб нарказлачынствах, учыненых арганізаванай групай. Часцяком у абгрунтаванне ўдзелу ў групе міліцыя прыводзіць толькі перапіску ў Telegram без якіх-небудзь доказаў. А санкцыі гэтых артыкулаў прадугледжваюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 10 да 20 гадоў. У выніку маладыя людзі, якія толькі дасягнулі паўналеццяю, атрымліваюць велізарныя тэрміны. Бацькі сцвярджаюць, што пакаранне несувымерна са злачынствам і прыводзяць канкрэтныя прыклады несправядлівых прысудаў.
Юрый Караеў адказаў жорсткай адмовай. Ён не лічыць, што вялікія тэрміны для падлеткаў, асуджаных па артыкуле 328 КК гэта вялікая праблема. Зварот маці ён прыняў, але намякнуў, што адказ будзе не такім, на які разлічваюць бацькі.
Апап № 6 адкрыўся ў будынку шматпавярховага дома па вул. Глухава, 1. На адкрыццё прыехаў міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь Іван Кубракоў.
«Да ўчастковых інспектараў міліцыі людзі звяртаюцца з рознымі пытаннямі. І цяпер зрабіць гэта для жыхароў мікрараёна стане яшчэ прасцей», — лічыць міліцэйскае начальства.
«Прэзідэнт Лукашэнка майстэрску ў той момант павысіў стаўку: ён прапанаваў абмяняць Пачобута на Латушку з яго гора-камандай. < … > Я скажу больш: у бліжэйшы панядзелак я запрошаны ў польскую амбасаду, і мы будзем абмяркоўваць гэтую сітуацыю», — паведаміў ён у эфіры праграмы «Марков. Ничего личного» на ОНТ.
Са слоў Васкрасенскага, замест Латушкі могуць выдаць Ціханоўскую, Пракоп’ева або Цапкала або разагнаць «патрыятычныя лагеры, дзе трэніруюцца баевікі».
Брэйва Юрый Станіслававіч з Лідскага раёна 14 красавіка папоўніў «спіс экстрэмістаў».
Антон Янкоўскі быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці паводле ч.1 арт. 19.10 і ч. 2 арт. 19.11 КаАП, а таксама 30 студзеня прызнаны падазраваным ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 361−1 КК «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім».
Пра гэта стала вядома з дакументаў, якія даслалі Вользе Бондаравай у адказ на яе просьбу правесці праверку. Янкоўскага затрымалі за рэгістрацыю ў чат-боце «План Перамога» і распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў «ВКонтакте».
Машыніста філіяла «Гродна Азот» прадпрыемства «Хімвалакно» затрымалі ў Гродне.
На камеру мужчына распавёў, што ягонае затрыманне звязанае з рэгістрацыяй у чат-боце «План Перамога», дзе ён пазначыў сваю вайскова-ўліковую спецыяльнасць. Мужчына — камандзір аддзялення артразведкі, старшы сяржант. Ён адзначыў, што ніякіх дыверсійных даручэнняў не выконваў.
Патрыяршы экзарх БПЦ Веніямін выдаў адпаведны ўказ. Забарона накладзеная «на падставе канонаў Святой Царквы» ў сувязі з пераходам святарамі ў юрысдыкцыю Канстанцінопальскага Патрыярхату, паведамляе «Гарадзенская праваабарона».
У вёсцы Варзяны Астравецкага раёна невядомыя сарвалі шыльду з гранітнай пліты, піша glosznadniemna.pl.
Салдаты 5-й Віленскай брыгады Арміі Краёвай, пра якія паведамлялася на таблічцы, загінулі ў 1944 годзе ў баі з рэгулярнымі часткамі нямецкага вермахта і ваеннай паліцыяй. На ўчастку могілак у Варзянах знаходзяцца 18 індывідуальных магіл.
Раней польскі МЗС паведамляў, што ў Беларусі з ініцыятывы ўладаў, паводле звестак на 28 кастрычніка, знішчана або апаганена 13 месцаў памяці палякаў, у тым ліку вайсковых пахаванняў, помнікаў і памятных знакаў.
Менеджара культуры Сяргея Макарэвіча выпусцілі пасля пяці месяцаў за кратамі. Інфармацыі пра ягоную справу амаль няма, паведамляе «Наша Ніва».
Яго ўтрымлівалі ў турме № 1 Гродна. Сярод сяброў Макарэвіча ходзіць інфармацыя, што вызваленне пад даручальніцтва яму прапанаваў следчы на мінулым тыдні. І вось паручыцеляў удалося знайсці.
Сяргея Макарэвіча затрымалі 4 лістапада пасля ператрусу ў яго дома. Меркавалася, што ён праходзіць па справе «Маёнтка Падароск». Як і фонд «Вяртанне», у якім працаваў Сяргей, «Маёнтак Падароск», ініцыятыва па аднаўленні старой сядзібы пад Ваўкавыскам, фінансавалася бізнэсмэнам і мецэнатам беларускага паходжання Паўлам Падкарытавым.
Ён паведаміў у сацыяльных сетках, што яму змянілі меру стрымання. Ён правёў 159 дзён у турме. Макарэвіч таксама напісаў, што крымінальныя справы супраць яго не спынілі. Падрабязнасці справы невядомыя, передае «Радыё Свабода».
Рамесніцу Рэгіну Лавор, якую асудзілі на два гады «хатняй хіміі» за абразу прадстаўніка ўлады, вывезлі з дому сілавікі для тлумачэнняў.
Паводле іх версіі, яна не адчыніла дзверы дома падчас праверкі 8 красавіка. За ёй асабіста прыехаў начальнік мясцовага ізалятара. Таксама затрымліваць Рэгіну прыехаў участковы інспектар Іўеўскага РАУС, капітан міліцыі Аляксандр Стубеда, паведамляе «Вясна».
У Гродзенскім абласным судзе 28 красавіка пройдзе судовае пасяджэнне аб ліквідацыі ГА «Мотаклуб «Ваўкавыск». Заяўнік — Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама. Суддзя — Вячаслаў Міхневіч, заўважыў Telegram-канал «Право имеют».
Арганізацыя працавала ў Ваўкавыску з 1998 года. На 1 студзеня 2022 года ў ёй было 17 чалавек. Яна рыхтавала спартсменаў да выступленняў, праводзілі заняткі па мотакросе, дапамагалі з падрыхтоўкай мототрассы ў рэгіёне, праводзілі ўласныя мерапрыемствы.
Супрацоўнікі АМАП затрымалі жыхара Гродзенскага раёна, які працуе юрысконсультам у СВК імя Дзяньшчыкова. Яго змясцілі ў ізалятар за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў за падпіску ў Instagram (арт.19.11 КаАП).
14 красавіка ў Гродне затрымалі бізнэсоўца, уладальніка крамы «Цудоўня» Андрэя Несцяровіча. З чым звязана яго затрыманне, пакуль невядома. Апошнія два тыдні ў Гродне — хваля судоў па арт. 19.11 КаАП.
Акторку Ірыну Купчанка выклікалі ў пракуратуру Гродна 22 лютага 2023 года. Пра гэта дзяўчына распавяла ў Facebook, выклаўшы фота позвы. Выклікалі яе для «гутаркі». Падпісаная позва намеснікам пракурора горада Віктарам Гарошкам.
Юрый Меляшкевіч выйшаў з СІЗА турмы № 1 Гродна. Сябры Меляшкевіча кажуць, што яго вызвалілі пад даручальніцтва бацькоў. «Наша Ніва» пакуль не мае пацверджання гэтай інфармацыі з іншых крыніц.
Катацца на скейтбордах, ролікавых каньках, сядзець на аснаванні помніка савецкім пагранічнікам у Гродне цяпер забаранілі. Класных кіраўнікоў усіх класаў у гімназіі № 3 Гродна папрасілі паведаміць пра гэта дзецям і іх бацькам.
Жыхар Брэсцкай вобласці пад нікам sheka.live распавёў у TikTok, як яго забралі на зборы. Каб сабрацца, яму далі ноч. Мужчына раіць іншым падрыхтавацца і трымаць рэчы пры сабе. Паводле яго, гэта не першая хваля прызыву з запасу.
«Ёсць праблема з нашымі партнёрамі. У іх няма стратэгіі. Гэта я прызнаю і публічна крытыкую. Няма стратэгіі ў Еўрапейскага саюза. На жаль, і ў амерыканцаў няма стратэгіі, што рабіць з Лукашэнкам. Альбо мы не ведаем гэтую стратэгію», — заявіў Павел Латушка 11 красавіка.
Анжаліка Борыс, старшыня непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў, дала першае інтэрью пасля спынення яе крымінальнай справы. Больш за два гады таму яе затрымалі ў Гродне, год трымалі ў СІЗА, пасля — пад хатнім арыштам паблізу Адэльска. Зараз выявілася, што складу злачынства не было. Пра свае пачуцці пасля зняволення, чаканні для польскай меньшасці ў Беларусі і чаму не засталася ў Польшчы, калі магла, яна расказала выданню Rzeczpospolitaja. Hrodna.life абраў некаторыя цытаты.
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…