17 красавіка стала вядома пра вынікі суда над Андрэем Несцяровічам, бізнэсоўцам і ўладальнікам этнакрамы «Цудоўня». Яго падвергнулі адміністрацыйнаму арышту на 10 сутак.
Мужчыну затрымалі 14 красавіка ў Гродне і судзілі па арт.19.11 КаАП.
Мужчына вырашыў заставацца ў Беларусі для развіцця беларускай культуры. Этнакраму «Цудоўня» ён заснаваў у 2015 годзе. Пасля выбараў 2020 года крама сутыкнулася са штрафамі і пазбаўленнем памяшкання.
Чытайце таксама: У Гродне затрыманы ўладальнік крамы «Цудоўня» Андрэй Несцяровіч