Міжнародны чэлендж «30 дзён на веласіпедзе» адбываецца штогод у красавіку. Удзельнікі павінны штодзённа праязджаць 1 км або больш на веласіпедзе. Кожны год у акцыі прымаюць удзел і гродзенцы. Арганізатары падрыхтавалі для ўдзельнікаў заданні. Адно з іх — «Паехаў, намаляваў». Пра вынікі «малявання на картах» расказаў «АвтоГродно».
Веласіпедысты з GPS-трэкерамі адмалёўваюць маршрут на мапе. Праязджаючы па вуліцах, яны такім чынам ствараюць малюнкі. Напрыклад, адзін з удзельнікаў чэленджа намаляваў кенгуру.
«Калі шчыра, сам у шоку, як у мяне такі кенгуру атрымаўся. Я доўга разглядаў карту і не мог нічога прыдумаць, але ў выніку ўбачыў у цэнтры горада такое размяшчэнне дарог, падобнае на галаву з вушамі. І вырашыў што гэта будзе кенгуру. А далей усё пайшло ўжо прасцей», — сказаў аўтар малюнка.