Навукоўцы Нацыянальнай акадэміі навук 11 красавіка агледзелі Барысаглебскую царкву ў Гродне, сабралі матэрыялы для падрыхтоўкі намінацыйнага дасье. Таксама ў планах распрацоўка плана ўпраўлення будынкам, які павінен забяспечыць захаванне царквы. Гэта неабходныя працэдуры для ўключэння помніка ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
У групу, якая наведала царкву, уваходзіць дырэктарка Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Таццяна Гаранская, загадчыца аддзеламі выяўленчага і прыкладнога мастацтва Ірына Скварцова, а таксама прадстаўніца інстрытута «Гроднаграмадзянпраект» Алена Шчасная.
Чытайце таксама: Алена Шчасная: «Я — архітэктар па жыцці»
Намінацыйнае дасье — спецыяльная форма якую ствараюць для аб’ектаў, што намінуюць ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА. Пасля стварэння дасье адсылаюць у Цэнтр сусветнай спадчыны ЮНЭСКА.
Яшчэ ў 2006 годзе Міністэрства замежных спраў Беларусі зрабіла першыя крокі па ўключэнні Каложы ў Спіс помнікаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Пазней пра гэта час ад часу ўзгадвалі.
У 2017 годзе з-за перадаварыйнага стану драўляных сцен Фонд прэзідэнта Беларусі вылучыў грант на захаванне аб’екта. Тады выраўнялі сцены і замянілі драўляную абшыўку фасадаў. У царкве стварылі новыя элементы інтэр'ера — балкон для пеўчых, падлогу салеі і алтара, а таксама падшыўку столі.
У 2018 годзе царква была на мяжы выключэння з прэтэндэнтаў у спіс ЮНЕСКА. Тады падчас капітальнага рамонту рэканструкцыю хацелі зрабіць з выкарыстаннем газасілікатных блокаў. Але гісторыкі і архітэктары адстаялі варыянт асцярожнай рэканструкцыі з захаваннем драўляных сцен.
У 2020 годзе пытанне ўключэння царквы ў спіс ЮНЕСКА было на кантролі ў спецыялістаў упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама.
Чытайце таксама: «Хочаце будаваць хмарачос — праверце, ці будзе ён бачны ад замкаў». Гісторык распавёў, чаму новабуды не даюць Каложы трапіць у Спіс спадчыны ЮНЕСКА
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…