Юрысконсульт СВК імя Дзеньшчыкова. Скрыншот Hrodna.life
Супрацоўнікі АМАП затрымалі жыхара Гродзенскага раёна, які працуе юрысконсультам у СВК імя Дзяньшчыкова. Яго змясцілі ў ізалятар за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў за падпіску ў Instagram (арт.19.11 КаАП).
Паводле версіі сілавікоў, мужчына распаўсюджваў асабістыя звесткі супрацоўнікаў АУС і адпраўляў інфармацыю экстрэмісцкім фармаванням. А менавіта — пераслаў звесткі супрацоўнікаў крымінальнага вышуку ў 2020-м годзе і звесткі супрацоўніц АМАПа.
Мужчыну з крыкамі «На зямлю!» затрымалі ля яго аўтамабіля.
UPD 17 красавіка. Затрыманы — сакратар БРСМ Уладзімір Якубашка. Уладзіміру — 28 гадоў, і ён родам з вёскі Луцкаўляны ў Гродзенскім раёне. Ён скончыў юрыдычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта і пасля пачаў працаваць юрысконсультам у СВК імя Дзеньшчыкава, паведамляе «Наша Ніва».
Чытайце таксама: «Праца па гэбэшных спісах». У Гродне пачасціліся затрыманні
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…