Катацца на скейтбордах, ролікавых каньках, сядзець на аснаванні помніка савецкім пагранічнікам у Гродне цяпер забаранілі. Класных кіраўнікоў усіх класаў у гімназіі №3 Гродна папрасілі паведаміць пра гэта дзецям і іх бацькам, паведамляе Telegram-канал “Право имеют”. 

Гімназія знаходзіцца ў 10 хвілінах хады ад помніка. На думку тых, хто забараняе, сядзенне і катанне з’яўляюцца “цынічнымі” і “абясцэньваюць подзвіг воінаў-вызваліцеляў”.

Інакш будуць прынятыя меры – адміністрацыйныя штрафы бацькам. Па якім артыкуле КаАП і за што менавіта, адміністрацыя школы не ўдакладніла.

Мемарыяльны ансамбль воінам-пагранічнікам адкрылі ў Гродне 22 чэрвеня 2004 года. Ён прысвечаны пагранічнікам беларускай пагранічнай акругі, якія загінулі ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны. Яго пабудавалі на асабістыя ахвяраванні памежнікаў Беларусі і іншых краін.

Чытайце таксама: