Навіны

«Грошы ёсць толькі на тое, каб сцены не падалі». Дзяржава адмовілася фінансаваць экспазіцыю ў Гальшанскім замку

У Міністэрстве культуры лічаць, што за кошт бюджэтных сродкаў трэба ў першую чаргу забяспечыць захаванасць Гальшанскага замка і прадухіліць яго далейшае разбурэнне. А вось ствараць музейную экспазіцыю ў паўночна-ўсходнім корпусе «мэтазгодна за кошт пазабюджэтных сродкаў».

Такі адказ за подпісам намесніка міністра мультуры Сяргея Саракача атрымаў праекціроўшчык, рэстаўратар Ігар Раханскі. Раней ён кіраваў стварэннем праекта кансервацыі з элементамі рэканструкцыі паўночна-ўсходняга і паўночна-заходняга карпусоў Гальшанскага замка. Нядаўна праект зацвердзілі ў Міністэрстве культуры. Музейная экспазіцыя павінна была быць убудаваная ў захаваныя руіны.

«Сістэма нормаў настроена так, што музейная экспазіцыя ў карпусах замка не праходзіць узгадненні і экспертызу», — пракаментаваў спецыяліст у сваім Facebook.

Фота дакумента, атрыманага з Міністэрства культуры, Раханскі размястіў у сябе на старонцы.

«Работы, якія выконваюцца за кошт бюджэтных сродкаў у рамках аб’екта „Кансервацыя з фрагментарнай рэстаўрацыяй і выкарыстаннем руін былога замка Сапегі з фрагментамі абарончых збудаванняў у аг. Гальшаны Ашмянскага раёна“, у першую чаргу павінны быць накіраваны на забеспячэнне захаванасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і прадухіленне яе далейшага разбурэння. З улікам выкладзенага лічым мэтазгодным працы па стварэнни музейнай экспазіцыі ў паўночна-ўсходнім выконваць за кошт пазабюджэтных сродкаў», — сказана ў лісце.

«Грошы ёсць толькі на тое, каб сцены на грамадзян не падалі, як у Зембіне. А ўжо калі вы хочаце на гэтым замку зарабляць (ці хаця б часткова акупляць яго ўтрыманне) — на гэта грошай няма, гэта ўжо з вашага кішэні. Ну, а мы Вам потым дзякуй скажам», — напісала ў каментарах адна з карыстальніц сацсеткі.

Праект кансервацыі ўжо быў узгоднены

Праект кансервацыі з элементамі рэстаўрацыі і канцэпцыю музейнай экспазіцыі для Гальшанскага замка распрацоўвала прыватная праектная арганізацыя «Неф-праект». Арганізацыя займалася таксама аднаўленнем адной з вежаў замка для размяшчэння там турыстычнай інфраструктуры. Раней Раханскі кіраваў праектным бюро пры Беларускім камітэце ICOMOS, з’яўляецца ініцыятарам канцэпцыі рэвіталізацыі Гальшанскага замка.

Так магла выглядаць экпазіцыя ў паўночна-ўсходнім корпусе. Крыніца: «Вечерний Гродно»
Так магла выглядаць экпазіцыя ў паўночна-ўсходнім корпусе. Крыніца: «Вечерний Гродно»
Так магла выглядаць экпазіцыя ў паўночна-ўсходнім корпусе. Крыніца: «Вечерний Гродно»

Рэканструкцыі чакалі 20 гадоў

Даследаванні былога замка Сапегаў пачатку XVII ст. (Гальшанскі замак) для далейшага аднаўлення пачаліся яшчэ ў 1998 годзе. У 2008 годзе калектыў аўтараў падрыхтаваў «Канцэпцыю экспанавання Гальшанскага замка». Асноўная ідэя была ў частковай рэстаўрацыі і ўладкаванні музея ў закансерваваных руінах. У 2011 годзе канцэпцыю ўзгадніла Міністэрства культуры Беларусі.

У 2018 нарэшце змаглі прыступіць да рэканструкцыі. Паўночную вуглавую вежу і турыстычна-інфармацыйны цэнтр пры замку адкрылі ў траўні 2021 года. У візіт-цэнтры перад замкам размясцілі сувенірную краму, адміністрацыйныя і санітарныя памяшканні. Добраўпарадкавалі паркоўку.

У пачатку 2023 ішлі працы на паўночна-ўсходнім корпусе замка. На паўночна-заходнім корпусе завяршалі супрацьаварыйныя кансервацыйныя мерапрыемствы. У перспектыве былі працы з фрагментамі, якія захаваліся ў зямлі: частковае аднаўленне замкавай капліцы, паўднёва-заходняга і паўднёва-ўсходняга карпусоў, паўднёвай і заходняй вежай.

Сярод далейшых планаў праекціроўшчыкаў было аднавіць таксама сажалку і парк — элементы замкавага комплексу, якія былі страчаны ўжо ў наш час.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025