Навіны

Нерухомасць тыдня: купіць кватэру з дызайнерскім рамонтам насупраць чыгуначнага вакзалу

Трохпакаёвую кватэру з дызайнерскім рамонтам у гістарычным раёне прадаюць у Гродне. Яна размешчана па вул. Ажэшкі, 42 — насупраць чыгуначнага вакзалу. У кватэры — цёплая электрычная падлога. А пад’езд перароблены пад стыль кватэры.

Кватэра знаходзіцца на чацвёртым паверсе дзевяціпавярховага цаглянага дома 1973 года пабудовы. Агульная плошча — 70,7 м². У інтэр'еры выкарыстаны светлыя колеры і зеляніна. Ёсць зашклёная лоджыя. Санвузел сумешчаны.

 — Унікальны класічны дызайн інтэр'еру кватэры прадуманы да дробязяў: ад колеру мэблі і формы свяцілень да тэкстуры шпалер, — лічаць прадаўцы.

У крокавай даступнасці размешчаны крамы, банк, школа, гімназія, дзіцячы сад, аптэка, Чыгуначны вакзал, прыпынкі грамадскага транспарту, кафэ і рэстараны. У савецкі час яго пабудавалі для эліты — палітычных дзеячаў.

Дом на Ажэшкі, 42 у Гродне. Фота: «Магазин недвижимости»

У кватэры ёсць уласны падвал. У калідоры і зоне кухні, дзе плітка на падлозе, у ванным пакоі — электрычная цёплая падлога. Таксама абяцаюць добрых суседзяў і чысты пад’езд, адрамантаваны пад кватэру.

Пад’езд пад стыль кватэры. Фота: «Магазин недвижимости»

Кошт — $ 85 000.

Рэдакцыя Hrodna.life пісала і пра іншыя цікавыя кватэры.

Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня. Кватэру з камінам і джакузі можна купіць у Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025