За першы квартал 2023 года замежныя студэнты ў Гродне здзейснілі 136 правапарушэнняў. Сярод іх — спроба незаконна патрапіць у Еўрасаюз. Пра гэта паведаміла Упраўленне унутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама.
Грамадзяне Шры-Ланкі, якія навучаліся ў адной з гродзенскіх ВНУ, паспрабавалі незаконна перасекчы мяжу паміж Беларуссю і краінамі Еўрасаюза. Іх дэпартавалі на радзіму.
23 правапарушэнні адбыліся па арт. 23.55 КаАП (Парушэнне заканадаўства аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства).
Таксама былі такія парушэнні:
- парушэнне карыстання жылымі памяшканнямі,
- праца без рэгістрацыі,
- кіраванне транспартным сродкам з няспраўнасцямі,
- перавышэнне хуткасці,
- паездкі без квіткоў у грамадскім транспарце.
З якіх краінаў прыязджаюць навучацца ў Гродна
У Гродзенскім дзяржаўным медычным універсітэце навучаюцца каля 1200 замежнікаў. Гэта грамадзяне Шры-Ланкі, Нігерыі, Індыі, Мальдываў і іншых краін. Таксама замежнікі навучаюцца ў Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы, Гродзенскім аграрным універсітэце, а таксама ў Гродзенскім дзяржаўным медычным каледжы.
Чытайце таксама: Беларусь больш не гасцінная? Улады выпраўляюць з Беларусі мігрантаў з Сірыі, Палестыны і Шры-Ланкі. А раней ладзілі для іх фестываль на мяжы