У Гродне на месяц раней пачалі сезон атракцыёнаў у парку Жылібера. Прычына – добрае надвор’е, паведаміў тэлеканал АНТ. Да новага сезона ў парку адкрылі новы атракцыён для маленькіх дзетак – “Вусень”. 

У гродзенскім парку Жылібера адкрылі сезон атракцыёнаў - раней чым звычайна
Кола агляду ў гродзенскім пару атракцыёнаў. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: Instagram.com/tomasheva_xtina

“Вырашылі скарыстацца ўмовамі надвор’я. Чаму б нам не запусціць атракцыёны, калі нам дазваляе тэмпературны рэжым эксплуатацыі. Зрабілі апытанку – і ў нас з’явілася навінка з атракцыёнаў. І дзеці вельмі задаволеныя, і эфект гэты спрацаваў”, – сказаў дырэктар Гродзенскага парка забаў Павел Кавалевіч

Чаму атракцыёны закрываюць на зіму

У парку ўжо працуюць усе 15 атракцыёнаў. На зіму частку атракцыёнаў закрываюць. Тэхніка можа вытрымаць маразы да -10 градусаў. Крытыя павільёны на зіму не закрываюць. Працаваць атракцыёны будуць да канца восені. 

У парку лічаць, што наплыў наведвальнікаў будзе па вачарах, калі бацькі сканчаюць працу і могуць прыходзіць з дзецьмі ў парк для адпачынку.