Рух па Новым мосце на вуліцы Паповіча адкрыюць у пятніцу 14 красавіка 2023 года. Пра гэта паведаміў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой.
Будаўнікі 10 красавіка 2023 года пачалі заключны этап рамонта Новага моста. Там плануюць укласці другі слой асфальтавага пакрыцця. Пасля гэтага працоўныя ўсталююць агароджу і выпрабуюць мост.
Акрамя гэтага там нанясуць разметку і ўсталююць датчыкі, якія будуць у анлайн рэжыме сачыць за станам моста і перадаваць інфармацыю ў Дарожны навукова-даследчы інстытут.
Акрамя праезжай часткі на мосце арганізуюць пешаходную і веласіпедную зоны. Паводле словаў Гоя, мост будзе працаваць «доўгія-доўгія гады».
Раней рух на мосце на Паповіча абяцалі адкрыць 17 красавіка.