Каля 10.00 7 красавіка ў Гродне сілавікі затрымалі Віктара Сазонава, калі ён пад’ехаў да свайго дома на машыне, паведамляе «Гарадзенская вясна».
Віктара Сазонава затрымлівалі сілавікі ў экіпіроўцы. З якой прычыны яго затрымалі, пакуль невядома.
Віктар Сазонаў - грамадскі дзеяч, праваабаронца, пісьменнік. Яго затрымлівалі летам 2021 года. Ён быў у статусе падазраванага па так званай «справе «Вясны», знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе, пазней з яго гэты статус знялі.
Чытайце таксама: Гродзенскіх праваабаронцаў выклікалі ў Следчы камітэт
UPD 10 красавіка. Затрыманага ў Гродне літаратара і грамадскага дзеяча Віктара Сазонава 10 красавіка судзілі паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП, паведамляе «Гарадзенская праваабарона».
Пасля трох сутак знаходжання ў ІЧУ суд адбыўся ў будынку Ленінскага РАУС Гродна па скайпе. У выніку Сазонава аштрафавалі на 25 базавых велічынь (925 рублёў) і канфіскавалі мабільны тэлефон за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у інтэрнэце. Пасля гэтага яго адпусцілі.
На вуліцы Савецкай у Гродне на месцы "Дзіцячага свету" адкрылі бар "На Луне". Мяркуючы па…
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…