Навіны

Чэргі з аўтобусаў на мяжы — больш за 40, а памежнікі абяцаюць яшчэ большыя

Чарга на апошнім даступным пункце мяжы з Польшчай — у Брэсце — дасягае 30−40 пасажырскіх аўтобусаў. Памежны камітэт Беларусі папярэджвае пра павелічэнне ўсіх чэргаў перад каталіцкім і праваслаўным Вялікаднямі. Грузавыя аўто яго ўжо спазналі: выезду ў ЕС чакае агулам больш за 2,5 тысячы грузавікоў.

Чэргі з аўтобусаў пачалі заўважна расці ў сераду, 5 красавіка. У папярэднія дні на мяжы збіраліся да 10−20 аўтобусаў. У чацвер чарга з аўтобусаў у памежным пераходзе «Брэст» складала больш за 30−40 аўтобусаў у залежнасці ад часу сутак. Найбольшая колькасць сабралася ў перыяд паміж 6 і 10 раніцы.

Некаторыя пасажыры, каб зэканоміць час, мяняюць аўтобус проста перад мяжой. Яны ідуць уздоўж чаргі і шукаюць вольныя месцы ў тых, што стаяць бліжэй да пункта пропуску.

Пункт пропуску «Баброўнікі» («Бераставіца» з беларускага боку) польскі бок закрыў 10 лютага. За 11 і 12 лютага чарга з легкавых аўтамабіляў, якія едуць у Еўразвяз, павялічылася на 16%, грузавых на 20%. Але першыя чэргі з аўтобусаў у Брэсце пачалі з’яўляцца толькі 26 сакавіка, заўважыла «Наша Ніва». У агульнай чарзе стаяць і рэйсавыя аўтобусы, і турыстычныя, і маршруты шоп-тураў.

Такім чынам, на перасячэнне мяжы аўтобусам у Брэсце ў пасажыраў сыходзіла да 15−18 гадзін. Легкавому аўто на гэта можа спатрэбіцца блізу 30 гадзін. Чарга з легкавых машын у Брэсце даходзіла да 400.

Бліжэй да другой паловы дня 7 красавіка сітуацыя ў Брэсце палепшылася: а 16:00 паводле сайта Дзяржпагранкамітэта у зоне чакання знаходзілася 40 легкавых аўто і 9 аўтобусаў.

На літоўскіх пунктах пропуску, якімі пачалі актыўней карыстацца пасля закрыцця «Баброўнікаў», такіх чэргаў з аўтобусаў няма або яны невялікія, да 10 аўтобусаў.

Затое з грузавікамі сітуацыя перад выхаднымі напружаная: у Казловічах выезду ў Польшчу чакаюць 1000 грузавых аўто. Яшчэ 620 грузавікоў стаіць на мяжы з Літвой у Каменным Логу, 190 — у Прывалцы, 490 — у Беняконях, 185 — у Катлоўцы. На мяжы з Латвіяй у Грыгароўшчыне стаяць 165 грузавікоў.

А як справы з вяртаннем дадому?

Праз затрымкі аўтобусаў на мяжы ў бок Польшчы на некалькі гадзін затрымліваюцца і рэйсы з Польшчы ў Беларусь. Так, аўтобус аднаго з карыстальнікаў чата «ГраницаBYPL» з Варшавы 7 красавіка выехаў на восем гадзін пазней за час, пазначаны ў раскладзе. Затое на праходжанне мяжы ў бок Беларусі сышло ўсяго дзве гадзіны. Карыстальніцы іншага чата, «Варшавка Граница Брест-Тересполь», сёння пашанцавала менш — на мяжы давялося чакаць 7 гадзін.

Напярэдадні, 6 красавіка, аўтобус «Уроцлаў-Пінск» выехаў у Беларусь са спазненнем на 10 гадзін. Пра спазненні пасажыры даведваюцца ад перавозчыкаў і іншых пасажыраў.

Памежнікі: будзе толькі горш

Пра магчымае павелічэнне чэргаў на мяжы папярэдзіў Дзяржаўны памежны камітэт.

«Традыцыйна ў перыяд перадсвяточных дзён (каталіцкі і праваслаўны Вялікдзень) чэргі транспарту ў пунктах пропуску на мяжы з краінамі Еўрасаюза павялічваюцца, — адзначылі ў ведамстве. — Прымаючы пад увагу цяперашнюю абстаноўку на мяжы з ЕС і запаволенае афармленне транспарту сумежнымі кантрольнымі службамі, колькасць грузавікоў і легкавых аўто на ўезд у Польшчу, Літву і Латвію можа ўзрасці».

Каталіцкі Вялікдзень сёлета святкуюць 9 красавіка, праваслаўны — 16 красавіка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024