РУП аўтамабільных дарог «Гроднааўтадар» збіраецца закупляць 3196 дарожных знакаў і плёнкавых святлоадбівальных матэрыялаў. На гэта пойдзе 363 тысячы рублёў з уласных сродкаў прадпрыемства, звярнуў увагу канал Urban Hrodna.
Усяго прадпрыемству патрэбна:
- 2046 дарожных знакаў,
- 240 масак дарожных знакаў (самаклейныя лісты святлоадбівальнай плёнкі з выявай знака),
- 860 кв. м знакаў індывідуальнага праектавання,
- 50 кв. м святлоадбівальнай інжынернай і высокаінтэнсіўных плёнкі.
Тэрмін пастаўкі - з 10 красавіка па 1 траўня. Знакі мусяць адпавядаць патрабаванням дзяржаўных стандартаў і іншым тэхнічным нарматыўным прававым актам.
«Гроднааўтадар» мае шэсць філіялаў. Яны размешчаныя ў Гродне, Ваўкавыску, Слоніме, Лідзе, Навагрудку і Ашмянах. Арганізацыя адказвае за ўтрыманне дарог і выконвае асноўную частку працаў па іх бягучым рамонце і штучных збудаванняў на іх.
Чытайце таксама: Тралейбусы на Усходнім мосце, новая дарога на Альшанку і яшчэ адзін мікрараён: што пра развіццё Гродна расказаў Уладзімір Каранік