Гродзенскі святар Георгій Рой пакінуў Беларусь. Яго разам з мінскім іерэем Аляксандрам Кухтам прынялі ва Усяленскі патрыярхат — галоўны патрыярхат праваслаўнай царквы, які размяшчаецца ў Стамбуле, паведаміў Telegram-канал «Хрысціянская візія».
Святары пакінулі Беларусь і пераехалі ў Літву ў сувязі з пераследам з-за іх грамадзянскай пазіцыі. Яны звярнуліся да Патрыярха Канстанцінопальскага Варфаламея з просьбай прыняць іх «пад свой амафор [частка аблачэння архіерэя — Hrodna.life]», бо іх сумленне не дазваляла знаходзіцца ім у юрысдыкцыі Маскоўскага Патрыярхата.
Чытайце падрабязней: «Быў бы ў Беларусі - мусіў бы маўчаць». Георгій Рой — пра сыход з Маскоўскага патрыярхату, пакліканне і крызіс царквы
У ліпені 2021 года настаяцеля Пакроўскага сабора протаірэя Георгія Роя знялі з пасады. Яго накіравалі служыць у храм у вёсцы Квасоўка побач з Гродна. Рой быў адным з некалькі праваслаўных святароў, якіх знялі з пасадаў пасля прымусовай адпраўкі на пенсію архіепіскапа Арцемія, які меў імідж прадэмакратычнага іерарха.
У красавіку 2022 года Георгій Рой падпісаў зварот святароў РПЦ з заклікам да прымірэння і сканчэння вайны ва Украіне.
Чытайце таксама:
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…