Колькасць кіберзлачынстваў у Гродзенскай вобласці павялічваецца. Са студзеня па сакавік 2023 года іх зарэгістравана на 12 больш, чым за той жа перыяд 2022 года, паведаміў «Гродна Плюс» са спасылкай на абласную міліцыю.
За першы квартал 2022 года былі зарэгістраваны 344 злачынствы ў сферы высокіх тэхналогій, за першы квартал 2023-га — 356.
Папулярны метад — фішынг
Больш за 80% кіберзлачынстваў звязаны з мадыфікацыяй камп’ютарнай інфармацыі. Часцей за ўсё гэта званкі на мэсанджары, усталёўка дадаткаў з дыстанцыйным доступам да гаджэта, спасылкі на фішынгавыя копіі сайтаў банкаў, паштовых аддзяленняў і інтэрнэт-крамаў.
«Была актуальная ў бягучым квартале схема, гэта не толькі ў Гродзенскай вобласці, але і па ўсёй рэспубліцы. Банальная сітуацыя: чалавек хоча аплаціць, напрыклад, камунальныя паслугі, у пошукавіку Яндэкс ці Гугл, не важна, забівае „інтэрнэт-банкінг“ і назва банка і пераходзіць па першай спасылцы. Даволі часта гэтыя спасылкі з’яўляюцца таксама фішынгавымі. Гэта значыць, фактычна, чалавек, перайшоўшы па такой спасылцы, ён трапляе не на сайт, на старонку інтэрнэт-банкінгу сапраўднага банка, а трапляе на старонку, якая знаходзіцца за межамі Рэспублікі Беларусь і якую кантралююць зламыснікі», — сказаў кіраўнік упраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці крымінальнай міліцыі УУС Гродзенскага аблвыканкама Сяргей Чарняк.
Чытайце таксама: Как мошенники обманывают гродненцев в сети и как не стать их жертвой