Фанаты ХК "Нёман". Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: hcneman.by
Затрыманых фанатаў хакейнага клуба «Нёман» вызвалілі з-пад варты. Апошні з іх выйшаў 5 красавіка 2023 года. Фанаты пад падпіскай аб неразгалошванні, а прычына затрымання дасюль невядомая, паведаміў MOST.
Фанаты клуба ў сярэднім знаходзіліся ў зняволенні 15 сутак. Абвінавачванне ім не прад’явілі. Некаторыя з іх паспелі наведаць хакейны матч 4 красавіка паміж «Нёманам» і мінскім «Юнацтвам».
«Пры такой падтрымцы мы абавязаныя былі выйграць. Некалькі разоў за гульню па целе мурашкі прабягалі. У мяне пачуццё, што я да гэтага часу ў гульні, гэта пачуццё зараджанасці, эмоцыі, яны перадаліся камандзе, і хлопцы згулялі, можна сказаць, на адным дыханні, біліся адзін за аднаго — гэта дапамагло дасягнуць выніку», — сказаў пасля матчу галоўны трэнер «Нёмана» Яўген Летаў.
«Нёман» застаўся без фанацкага сектара пасля 9 сакавіка 2023 года. Тады лідара руху Сяргея Емяльянава і яшчэ каля 10 актыўных заўзятараў пачалі затрымліваць. Емяльянава затрымалі, калі ён выходзіў з дома. Іншых затрымоўвалі на працоўных месцах, на вуліцы і на хакейным матчы «Нёмана» супраць наваполацкага «Хіміка».
Чытайце таксама: В Гродно идет зачистка фанатов хоккейного «Немана»
Пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года фанаты вырашылі байкатаваць матчы. Фанаты хакейнага «Нёмана» вернуліся на трыбуны ў кастрычніку 2022 года. Фанаты футбольнага клуба «Нёман» байкатуюць матчы з 1 красавіка 2020 года.
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…