Пасяджэнне аб ліквідацыі арганізацыі запланавана на 26 красавіка ў Гродзенскім абласным судзе. Заяўнік — Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама, суддзя — Сяргей Піпко.
Аб’яднанне зарэгістравана з 2017 года. Сябры арганізацыі прыбіралі смецце ў прыродных месцах, паведамлялі аб грамадскіх абмеркаваннях і актыўна ўдзельнічалі ў іх, заклікалі карміць бяздомных жывёл зімой. Паводле апісання, асноўнымі мэтамі дзейнасці з’яўляюцца кантроль і паляпшэнне экалагічнай абстаноўкі, навядзенне парадку на зямлі, павышэнне турыстычнай прывабнасці Гродзенскай вобласці.
«Экаманіторынг» уваходзіць у склад грамадскага Каардынацыйнага экалагічнага савета пры Гродзенскім абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Чытайце таксама: